Тыкоцін () — горад у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства Польшчы, на сутоку Нераслі і Нарава. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Тыкоцін.
Размешчаны за 20 на захад ад Беластока, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Кнышын.
Гісторыя У XIV—XV стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім заснавана паселішча пры пераправе праз Нараў на шляху з Вільні ў Польшчу. У 1424/25 годзе Тыкоцін атрымаў магдэбургскае права.
Першы ўспамін пра Тыкоцінскі касцёл датуецца 1437 годам. У 1479 годзе Альбрэхт Гаштольд заснаваў у Тыкоціне кляштар бернардзінцаў. З 1513 года ў Падляшскім ваяводстве. У 1522 годзе ў ходзе барацьбы Радзівілаў супраць Гаштольдаў радзівілаўскія войскі спалілі Тыкоцінскі замак. У 1560-х гадах у Тыкоціне збудавалі новы мураваны замак, дзе знаходзіўся дзяржаўны арсенал Рэчы Паспалітай.
У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. З 1644 года цэнтр Тыкоцінскага староства. У 1659 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі перадаў Тыкоцін як узнагароду гетману Стэфану Чарнецкаму. У XVIII стагоддзі Тыкоцін знаходзіўся ў валоданні Браніцкіх, якія стварылі тут сваю рэзідэнцыю; гетман Ян Клеменс Браніцкі збудаваў у Тыкоціне касцёл Найсв. Тройцы (1742—1748), шпіталь (1750), кляштар місіянераў (1771), новы кляштар бернардзінцаў (пасля 1771), паставіў помнік С. Чарнецкаму.
У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 года — у Расійскай імперыі.
З 1921 года ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў Беларускай ССР. З 1940 года ў Беластоцкім раёне Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Тыкоцін Польшчы.
Транспарт Праз Тыкоцін праходзіць аўтамабільная дарога , якая крыжуецца каля Яжэва Старэ з дарогай .
Турыстычная інфармацыя Тыкоцін — турыстычны цэнтр міжнароднага значэння.
Славутасці Гістарычная забудова горада (XVIII — пач. XX стст.) Замак у Тыкоціне (XV ст.) Касцёл Найсв. Тройцы і кляштар місіянераў (1741—1750) Кляштар бернардзінцаў (1771—1790) Могілкі яўрэйскія Могілкі каталіцкія, капліца Помнік Стэфану Чарнецкаму (1762) Сінагога Вялікая (1642) Сінагога Малая (XVIII ст.)
Галерэя
Гл. таксама Тыкоцінскі манетны двор
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі