Матуш Чак (верагодна 1252 — 18 сакавіка 1321 года) — венгерскі магнат, сын храбрага Петэра I ЧакаCsák Peter, «Magister Pertrus de genere Chak». (? — 1283), «некаранаваны кароль» заходняй і цэнтральнай Славакіі, якая ў той час ўваходзіла ў склад Венгрыі. Славакі называлі яго «Панам Вага і Татраў» (pán Váhu a Tatier).

Біяграфія

Венгерскі род Чак паходзіў з Эстэргамскага камітата і валодаў вялікімі ўладаннямі на тэрыторыі сучаснай Славакіі. У 1278 годзе Матуш Чак дапамог нямецкаму каралю Рудольфу I разграміць чэшскага караля Пржэмысла II Отакара ў бітве пры Дюрнкруце. У 1291 годзе Матуш узначаліў войска венгерскага караля Андраша III, якое разграміла на подступах да Браціславы Генрыха з Кёсега. У падзяку Матуш Чак атрымаў тытул Браціслаўскага жупана.

Пазней, пасля шэрагу спрэчак з Андрашам, Матуш перасяліўся ў Трэнчын, які з 1296 года быў цэнтрам яго ўладанняў. Андраш III паслаў супраць яго войска, але Матуш Чак паспяхова адбіў напад. Пасля смерці Андраша, Матуш пачаў падтрымліваць чэшскага караля Вацлава III і дапамог яму ў барацьбе супраць Карла Роберта. Аднак жа, у 1303 годзе Матуш Чак перайшоў на бок Карла Роберта. З 1304 года стаў весці цалкам самастойную палітыку, перастаўшы падтрымліваць і Карла Роберта. Пік феадальнай моцы Матуша Чака прыйшоўся на 1311—1312 гады, калі ён кантраляваў 14 камітатаў. З гэтага часу ён пачаў сябе весці як кароль, чым выклікаў незадаволенасць цэнтральнай улады. У 1312 годзе ўдзельнічаў у бітве пры Розганаўцах, непадалёк ад Кошыцаў, але яго войскі падышлі занадта позна, калі зыход бітвы ўжо быў вырашаны. У 1314 годзе Матуш напаў на Маравію і разбіў пры Голічы войскі чэшскага караля Яна Люксембургскага. Памёр 18 сакавіка 1321 года сваёй смерцю, не пакінуўшы спадчыннікаў (яго адзіны сын Матуш памёр у 1318 годзе).

Пра гістарычнае значэнне Матуша Чака гаворыць факт, што яшчэ ў XV стагоддзі заходнюю Славакію называлі «Матушавай зямлёй». Пазней Людэвіт Штур, Ёзэф Гурбан і іншыя славацкія будзіцелі часам рамантызавалі вобраз Матуша Чака як славацкага вяльможы і валадара адзінай Славакіі. Сам жа Матуш Чак нязменна падкрэсліваў сваю прыналежнасць да «Natio Hungarica».

Літаратура Bertényi I., , , Kalmár J., Szabó P. Királyok Könyve. Magyarország és Erdély királyai, királynői, fejedelmei és kormányzói. Budapest, 2004. István király és műve. Budapest, 1983. Hóman B., Szekfű G. Magyar Történet. Budapest, 1935. Csák Máté. Budapest, 1986. Cesta dejinami: Stredoveké Slovensko. Bratislava, 2002. Matúš Čák Trenčiansky — slovenský kráľ? Bratislava: Academic Electronic Press, 2005. Trencsényi Csák Máté. Budapest, 1888.

Спасылкі

Катэгорыя:Кіраўнікі Славакіі Катэгорыя:Гісторыя Славакіі Катэгорыя:Кіраўнікі Венгрыі Катэгорыя:Род Чакаў Катэгорыя:Палаціны Венгрыі