Іван Пятровіч Мартас (; — ) — рускі скульптар-манументаліст.
Біяграфія Іван Мартас нарадзіўся ў 1754 года ў мястэчку Ічня Палтаўскай губерні (цяпер Чарнігаўская вобласць Украіны) у сям’і дробнамаянтковага ўкраінскага двараніна. Быў прыняты ў выхаванцы Імператарскай акадэміі ў першым годзе па яе заснаванні (у 1761), распачаў вучобу ў 1764 г., скончыў курс у 1773 г. з малым залатым медалём. Быў адпраўлены ў Італію, у якасці пенсіянера Акадэміі. У Рыме старанна займаўся сваёй галіной мастацтва, практыкуючыся, акрамя таго, у маляванні з натуры ў майстэрні і з антыка, пад кіраўніцтвам Р. Менгса. Вярнуўся ў Санкт-Пецярбург у 1779 г. і адразу ж быў вызначаны выкладчыкам скульптуры ў Акадэміі, а ў 1794 быў ужо старэйшым прафесарам, у 1814 — рэктарам і нарэшце ў 1831 г. — заслужаным рэктарам скульптуры. Імператары Павел I, Аляксандр I і Мікалай I пастаянна даручалі яму ажыццяўленне важных скульптурных прадпрыемстваў; шматлікімі працамі Мартас склаў сабе гучную вядомасць не толькі ў Расіі, але і ў чужых краях.
Памёр Мартас ў Пецярбургу 17 красавіка 1835 года і пахаваны на .
Творы
Бронзавая статуя Іаана Хрысціцеля, якая ўпрыгожвае сабой порцік Казанскага сабора ў Пецярбургу; Барэльеф «Майсей струменіць ваду з каменя», над адным з праездаў у каланадзе гэтага храма; Помнік вялікай княгіні Аляксандры Паўлаўне, у палацавым парку г. Паўлаўску; Скульптура ў павільёне «Ласкавым бацькам» Паўлаўскага парка; Помнік Мініну і Пажарскаму (1804—1818); Мармуровая статуя Кацярыны II, у зале Маскоўскага дваранскага сходу; Бюст імператара Аляксандра I, выліты для пецярбургскай біржавой залы; Помнік Аляксандру I у Таганрогу; Помнік герцагу дэ Рышэльё (1823—1828) у Адэсе; Помнік князю Пацёмкіну ў Херсоне; Помнік Ламанасову ў ; надгроб’е ; надгробны помнік Турчанінава; Помнік кн. Гагарынай у Аляксандра-Неўскай лаўры; Помнік тайнай саветніцы Карнеевай (Лашкаравай) Алене Сяргееўне ў Аляксандра-Неўскай лаўры; «Актэон»; ў Архангельску перад будынкам ; Надгроб’е С. С. Валконскай (1782) Надгроб’е М. П. Сабакінай (1782) Надгроб’е А. С. Куракінай (1792) Надгроб’е К. Р. Разумоўскага ў Батурына
Сям’я
Мартас быў жанаты двойчы. У першы раз на вельмі прыгожай дваранцы Матроне, прозвішча якой невядомае. Яна рана памерла. Удавец апынуўся клапатлівым бацькам, ён здолеў вырасціць і выхаваць дзяцей.
Іван Пятровіч меў добрае, шчырае сэрца, ён быў гасцінным чалавекам і вялікім дабрачынцам. У яго прасторнай прафесарскай кватэры пастаянна пражывала шмат бедных сваякоў, якіх ён утрымліваў. Пра яго шчырае дабрадзейства сведчыць такі факт, што нават калі ён аўдавеў, сваякі жонкі працягвалі жыць у яго кватэры. Сярод іх была пляменніца памерлай жонкі, бедная сірата дваранка Аўдоцця Апанасаўна Спірыдонава, мілая і добрая дзяўчына. Неяк Мартас стаў сведкам, калі адна з яго дачок некарэктна паставілася да нашмат старэйшай яе Аўдоцці і дала ёй аплявуху. Несправядліва пакрыўджаная сірата з горкімі рыданнямі прынялася складаць у плецены з дубцоў баул свае рэчы, каб назаўсёды сыйсці ад Мартаса і недзе ўладкавацца гувернанткай. Іван Пятровіч пачаў шчыра ўгаворваць дзяўчыну застацца. А каб яна больш не лічыла сябе нахлебніцай, высакародны гаспадар прапанаваў ёй руку і сэрца. Так нечакана для ўсёй радні і нават для самога сябе, ужо ў гадах, Мартас ажаніўся ў другі раз. Адразу ж пасля шлюбу строга папярэдзіў сваіх дзяцей, каб яны паважалі Аўдоццю Апанасаўну, як родную маці. Варта адзначыць, што яго дзеці і мачыха пастаянна жылі ва ўзаемнай павазе. Мартас вельмі хацеў, каб яго дачкі выйшлі замуж за мастакоў ці людзей роднасных прафесій.
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці Таганрога