Астро́ўкі. Сустракаецца таксама варыянт Астраўкі́ (, ) — аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гарадзейскага сельсавета.
Геаграфія За 24 км на паўночны захад ад Нясвіжа, за 114 км на паўднёвы захад ад Мінска, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея, каля аўтамагістралі (). Прыкладна за 1 км на паўднёвы захад ад аграгарадка цячэ рака Уша.
Насельніцтва 1994 год — 493 жыхары, 192 двары.
Гісторыя Пэўна вядома з 1530 года. Паводле ўскосных звестак, якія вымагаюць праверкі, Астроўкі маглі існаваць прынамсі ў 1483 годзе.
Паводле дакумента Літоўскай Метрыкі ад 7 мая 1530 года (скарга Васіля і Льва Чыжоў, Бейнаровічаў і Пратасовічаў на старосціча берасцейскага Станіслава Ільініча), маёнткі Гарадзея і Астроўкі на той час ужо доўгі час знаходзіліся ў сумесным валоданні названых родаў і называліся «айчыснай супольнай» (родавай, спадчыннай) маёмасцю, а канфлікт з-за іх пачаўся яшчэ пры жыцці бацькі Станіслава — Юрыя Іванавіча Ільініча (памёр у 1527 годзе). Гэта сведчыць, што ўзнікненне паселішча папярэднічае дакументу 1530 года прынамсі на некалькі гадоў, магчыма — на дзесяцігоддзі.
Ёсць таксама неправерaная, ускосна пацверджаная крыніцамі гіпотэза пра ранейшае паходжанне тапоніма. У Кнізе данін вялікага князя Казіміра (датуецца шырокім перыядам 1440—1492 гг.) зафіксавана перадача пану Юшку Драніцы валодання «Астроўкі, Пратасава сяло» ў Навагрудскай воласці. Таксама ў Кнізе данін асобна згадваецца «Еська Пратасавіч» (1465—1483) — імаверна, ён мог быць продкам будучых уладальнікаў Астроўкаў (Пратасовічаў, з якіх паходзіў мітрапаліт Кіеўскі Іона Пратасовіч). Прамая дакументальная сувязь паміж гэтым раннім наданнямі і родам Пратасовічаў XVI стагоддзя не прасочваецца і вымагае праверкі, аднак, супадзенне тапоніма «Пратасава сяло» з прозвішчам роду, які пазней валодаў Астроўкамі, падаецца значным.
У XVII—XIX ст.
Род Пратасовічаў валодаў Астроўкамі на працягу стагоддзяў. Дакумент гродскага суда Навагрудскага ваяводства ад 29 лютага 1652 года фіксуе скаргу земяніна Марціна Пратасовіча і яго жонкі Соф’і Глушынскай на падданых князя Яна Уладзіслава Радзівіла, старосты віштынскага, з суседняй вёскі Янчычы: тыя самавольна высякалі альховы лес на ўрочышчы Бабровлянка і лавілі рыбу ў сажалках маёнтка Астроўкі на ўрочышчы Луцэ Груцоўскай, каля ракі Ушы. Енералы (генеральныя возныя) Ян Бухаўскі і Мікалай Анікевіч, выехаўшы на месца, налічылі свежых пнёў альхі на шэсцьдзесят жэрдзяў і трыццаць на клець, а таксама сляды рыбнай лоўлі ў панскіх сажалках. Справу ўнесені ў наваградскія гродскія кнігі па скарзе ПратасовічаНацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ) / AGAD, справа гродскага суда Навагрудскага ваяводства, 22 сакавіка 1652 г..
Пратасовічы пабудавалі ў Астроўках уніяцкую царкву (пазней — царква Святога Георгія), а пазней у вёсцы Прасці была ўзведзена капліца.
Да канца XVIII стагоддзя маёнтак раздрабіўся паміж шматлікімі спадчыннікамі і сваякамі — частку Астроўкаў атрымалі ў спадчыну роды Булгак, Сідаровіч, Чудоўскі, Пяткевіч, Цвірка, пры гэтым Пратасовічы захоўвалі за сабой асноўную долю ўладанняў. Паводле рэвізскіх казак 1795, 1811, 1816, 1850 і 1858 гадоў маёнтак існаваў як сукупнасць 7-9 асобных фальваркаў; частка вёскі вылучылася ў самастойнае паселішча — Астроўкі Прасцы (Прасці). Род Пратасовічаў валодаў Астроўкамі аж да 1939 годаРэвізскія казкі Навагрудскага павета, НГАБ, фонд 333, вопіс 9, справы 258 (1811), 147 (1795), 228 (1816), 426 і 430 (1850), 1109 (1858)..
Славутасць Царква Святога Георгія (1844 год), вул. Зяленая,1а (інв.№ 621/ С-1091) — .
Вядомыя асобы Барыс Ясінскі — праваслаўны святар, старшыня Ваўкавыскага валаснога камітэта Беларускай народнай самапомачыДаведнік Маракова
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Астроўкі на Radzima.org
Катэгорыя:Гарадзейскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Нясвіжскага раёна