Royal Plaza — хмарачос на праспекце Пераможцаў у Мінску (Беларусь). Будынак знаходзіцца на адным з галоўных праспектаў Мінска на месцы былога кафэ «Рэчанька» каля крамы «Рамонак».
Гісторыя будаўніцтва Будаўніцтва аб’екта пачалося ў 2009 годзе. Аднак у самым яго пачатку, адбылося падзенне крана. Суседнія крамы не пацярпелі, бо ўдар прайшоў па датычнай. Прычына падзення — адмова сістэмы аўтаматычнай абароны.
У кастрычніку — лістападзе 2011 года будаўніцтва было спынена, бо была праблема з пастаўкай шкла з Літвы. У студзені 2012 года заставалася заліць два паверхі і змантаваць шпіль. Планавалася здаць аб’ект у канцы 2012 годаRoyal Plaza, другі па вышыні небаскроб Мінска, увядуць у лад пазней, чым планавалі. Пазней ад літоўскай кампаніі было заяўлена, што пастаўка шкла ажыццяўляецца па графікуЛітоўская кампанія: «Ні пра якія затрымкі паставак шкла на Royal Plaza не можа быць гаворкі».
Вонкавы фасад вежы і прылеглая тэрыторыя былі гатовыя па просьбе ўлад да 3 ліпеня 2012 года. Шкленне вежы гатовае на 70 %Plaza зашкляць да верасня, але вонкавы фасад будзе гатовы ўжо да 3 ліпеня.
15 сакавіка 2013 года ў Мінску бушаваў ураган «Хаўер», які закрануў і будоўлю хмарачоса. Ад вежы з вышыні 22 паверху адваліўся кавалак сцяны і зваліўся на дах крамы. Супрацоўнікі і наведвальнікі крамы не пацярпелі, таксама супрацоўнікі дадалі, што гэта не першы выпадак падзення будаўнічых матэрыялаў на крамуАд «небаскроба» Royal Plaza, што будуецца, адваліўся кавалак сцяны і зваліўся на дах крамы.
Характарыстыка Будынак пабудаваны ў адзіным архітэктурным стылі постмадэрнізму. На 1 паверсе плануецца размясціць прасторны вестыбюль, на 2 — гандлёвыя памяшканні, на 4—30 — офісы. Таксама на 28 паверсе запланаваны рэстаран з панарамным відам на горад. Каркас будынка бязрыгельны маналітны. Фасад — шкло (празрыстае і вентыляванае), керамаграніт і граніт.
Крытыка Вежа прызнана дысгарманічнай будовай. Яна парушае цэласнасць гістарычных ансамбляўВосем будынкаў у цэнтры Мінска прызнаны дысгарманічнымі . Аднак намміністр архітэктуры Мінска заўважыў, што на праспекце Пераможцаў трэба пабудаваць цэлы комплекс хмарачосаў Намміністра архітэктуры: на пр. Пераможцаў трэба пабудаваць цэлы комплекс небаскробаў.
Гл. таксама Ветразь
Спасылкі Афіцыйны сайт Royal Plaza Royal Plaza на skyscrapercenter.com Royal Plaza на Новабудоўлі Беларусі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Небаскробы Беларусі Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 100 да 149 метраў Катэгорыя:Праспект Пераможцаў (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:2014 год у Мінску