thumb|Крыж ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Лошыцкім яры Лошыцкі яр, або Чорны Яр — урочышча каля былой вёскі Лошыца 1-я на паўднёвых ваколіцах Мінска, дзе па словах Зянона Пазняка ў 1937—1941 гадах у яры органы НКУС праводзілі масавыя расстрэлы. Колькасць ахвяр пэўна не вядома, паводле ацэнак Пазняка, тут знаходзяцца рэшткі 7-10 тысяч рэпрэсаваных.

Гісторыя Па словах Зянона Пазняка, у 1988 годзе, каб схаваць сляды сталінскіх рэпрэсій, Лошыцкі яр часткова засыпалі, потым на яго месцы пабудавалі гаражны кааператыў. Спроба з дапамогай валанцёраў пракапаць насыпны слой грунту (канец 1980-х гадоў) не мела поспеху.

З успамінаў Пазняка: «У гэтым жа годзе, пасля раскопак у Курапатах я падрыхтаваўся да раскопак у Лошыцы. Але калі я летам перад раскопкамі прышоў сюды, то ўбачыў, што велізарны яр засыпаны, а вакольныя ўзгоркі, на якіх рос сад, скапаныя і грунт ссунуты ў яр» Зянон Пазняк: Лошыцкі Яр. 70 гадоў.

У 1990-х гадах высілкамі грамадскасці ў Лошыцкім яры ўсталяваны Крыж мучанікам. Штогод на Дзяды ў Мінску праходзяць шэсці да месцаў пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій, у тым ліку да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры.

У 2009 годзе ў сувязі з будаўніцтвам мікрараёна Лошыца гарадскія ўлады Мінска планавалі цалкам засыпаць Лошыцкі яр і правесці праз яго аўтадарогу, аднак гэтыя планы выклікалі супраціўленне з боку грамадскасці і не былі рэалізаваны.

Гл. таксама Бабін яр

Спасылкі

Валерый Буйвал. Гісторыя Лошыцкага яру

Лошыцкі яр Катэгорыя:Геаграфія Мінска