Арыярат II (; пам. 280 да н.э.) — цар Кападокіі, які кіраваў у 301—280 да н.э.

У 322 да н.э. пасля забойства свайго дзядзькі, Арыярата I македонцамі, Арыярат бег у Арменію і жыў там у выгнанні да 301 да н.э. Неўзабаве ён змог вярнуць сабе паўднёвую і цэнтральную частку Кападокіі, але быў вымушаны прызнаваць над сабой уладу Селеўкідаў. Пасля яго смерці, улада ў краіне перайшла да яго старэйшага сына Арыярамна.

Бібліяграфія Hazel, John; «Who’s who in the Greek World», «Ariarathes II», (2000) Габелко О. K. К династической истории эллинистической Каппадокии: царский дом Ариаратидов // Античный мир и археология. — Саратов, 2009. — В. 13.

Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі III стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Цары кападакійскія