Баляслаў V Сарамлівы (Калішскі; ; — ) — польскі князь (1243—1279), прадстаўнік дынастыі Пястаў. Сын Лешка Белага і Гржыміславы Луцкай.
Біяграфія У 13-гадовым узросце ажаніўся з 15-гадовай Кунігундай (Кінгай), дачкой венгерскага караля Белы IV. Кунігунда вылучалася надзвычайнай набожнасцю і ўстрымлівалася ад шлюбных адносін. Рэлігійныя перакананні Баляслава не дазвалялі яму мець па-за шлюбную сувязь, таму дзяцей у яго не было. Менавіта з гэтай прычыны Баляслаў атрымаў мянушку «Сарамлівы».
З 9-гадовага ўзросту валадар Малой Польшчы сярод дзяржавы, якая распалася на ўдзелы. Узыйшоў на прастол пад апекай князя Вялікай Польшчы (Гнезна) Генрыха Барадатага. У 1241 годзе пасля бітваў з манголамі пры Хмельніку і пры Легніцы і выгнання з Кракава свайго дзядзькі Конрада Мазавецкага стаў кракаўскім князем, гэта значыць заняў дамінуючую пазіцыю сярод удзельных князёў. Кракаў, разбураны татарамі, быў ізноў адбудаваны. У 1245 годзе Баляслаў V паслаў войскі на дапамогу венграм, але яны былі разбіты ў Яраслаўскай бітве. У 1259-60 гадах манголы на чале з Бурундаем ізноў уварваліся ў Польшчу разам з войскамі галіцка-валынскіх князёў, якія аддалі перавагу супраціўленню сумесны паход на захад.
Эпоха Баляслава V адзначылася не толькі вайной з манголамі, але і аддзяленнем Сілезіі ад Польшчы, унутранымі разладамі, у выніку якіх вельмі аслабела княжацкая ўлада, а ўплыў арыстакратыі і духавенства, наадварот, узмацніўся. У выніку ўнутранай бязладзіцы і знешняй пагрозы Баляславу V прыйшлося бегчы з краіны.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пясты Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1226 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1279 годзе Катэгорыя:Князі польскія