Сяргей Юльевіч Вітэ () (17 (29) чэрвеня 1849, Тыфліс—28 лютага (13 сакавіка) 1915, Петраград) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф, міністр фінансаў Расіі (1892—1903), старшыня Камітэта міністраў (з 1905 — Савета міністраў) Расійскай імперыі (1903—1906).

Асноўныя дасягненні Вітэ на дзяржаўнай службе: Пад кіраўніцтвам З.Вітэ быў складзены імператарскі Маніфест 17 кастрычніка 1905, які падараваў грамадзянскія свабоды. Пры яго актыўным удзеле праведзеныя дзяржаўныя рэформы, уключаючы стварэнне Дзяржаўнай Думы, ператварэнне Дзяржаўнага савета, увядзенне выбарчага заканадаўства і рэдагаванне Асноўных дзяржаўных законаў Расійскай імперыі. Актыўна садзейнічаў будаўніцтву Транссібірскай магістралі і Кітайска-Усходняй чыгункі. Правёў грашовую рэформу 1897 па ўвядзенню залатога стандарту рубля. Распрацаваў праграму рэформ, рэалізаваную П. А. Сталыпінам. Быў прыхільнікам паскоранага развіцця прамысловасці і развіцця капіталізму. Садзейнічаў «першай расійскай індустрыялізацыі» 1890-х гадоў. Правёў рэформу падаткаабкладання прамысловасці. Садзейнічаў уводзінам дзяржаўнай «віннай манаполіі» на алкаголь. Выявіў выдатныя дыпламатычныя здольнасці (Саюзны дагавор з Кітаем, заключэнне Портсмуцкага міру з Японіяй, гандлёвы дагавор з Германіяй, атрыманне крэдытаў у Францыі).

Катэгорыя:Міністры фінансаў Расійскай імперыі Катэгорыя:Міністры шляхоў зносін Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі руска-японскай вайны Катэгорыя:Графы Катэгорыя:Постаці Кішынёва Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Расійскай імперыі Катэгорыя:Фінансісты Расійскай імперыі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Архангельска Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Запарожжа Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Екацярынбурга Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Казані Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ніжняга Ноўгарада Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Адэсы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Арэнбурга Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Чарапаўца Катэгорыя:Гісторыя Далёкага Усходу Катэгорыя:Мемуарысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Сапраўдныя тайныя саветнікі Катэгорыя:Ганаровыя члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі Катэгорыя:Памерлі ад менінгіту Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Таліна Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Запарожжа