Пакроўская царква з в. Логнавічы (Клецкі раён) адносілася да маёнтка Вялікія Астроўчыцы. Помнік драўлянай народнай архітэктуры. Перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў 1980-я гг.

Гісторыя Пабудавана як уніяцкая. Вядома, што ў 1866 годзе царква рамантавалася, бо да таго часу дах быў у дрэнным стане. Апошні рамонт адбываўся ў 1920-я гады. Пакроўская царква дзейнічала да 1930-х гадоў. У 1935 годзе служба была перанесена ў Дзіянісійскую царкву ў мястэчка Заастравечча. Тады ж быў разабраны іканастас і абразы перададзены ў іншыя цэрквы.

Архітэктура

У плане цэнтральны аб’ём — квадрат (8,2х 8,2 м). Гэта прапорцыя пераходзіць з плана на фасад: фасадная сцяна зруба і шчыт упісваюцца ў квадрат з бокам трохі большым за 8 м, а агульная вышыня царквы (да вастрыя купала) атрымліваецца пры падваенні стараны квадрата.

За гісторыю свайго існавання царква перабудоўвалася. Натурнае даследаванне помніка паказала, што бабінец з вежачкай прыбудаваны пазней, а ў месцы злучэння апсіды і нефа была сакрысція. Першапачаткова царква мела падоўжаную кампазіцую нефа і апсіды з прыбудовай збоку рызніцы.

Раней побач Пакроўскай царквы стаяла званіца. Пра яе вонкавы выгляд можна меркаваць па карціне невядомага мастака 1930-х гадоў.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Клецкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Логнавічы (Клецкі раён) Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Мінскай вобласці Катэгорыя:Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі