Бой пад Валнавахай — напад прарасійскіх сепаратыстаў на сілы антытэрарыстычнай аперацыі блізу Данецкай вобласці Украіны, які адбыўся прыкладна а 4:30 раніцы 22 мая 2014. У выніку нападу загінулі 18 вайскоўцаў 51-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны, 1 чалавек з ліку нападнікаў.
Страты ў баі пад Валнавахай сталі найбуйнейшымі ад пачатку АТА і найбуйнейшымі на той момант у сучаснай гісторыі ўкраінскай арміі. Пракуратура Паўднёвага рэгіёна па наглядзе за законамі ў ваеннай сферы распачала крымінальную справу па частцы 3 артыкула 258 (тэрарыстычны акт, які прывёў да гібелі людзей) і па частцы 2 артыкула 425 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса Украіны.
29 мая выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны заявіў, што 51-я асобная механізаваная брыгада Узброеных сіл Украіны пасля бою была выведзена з зоны АТА, аднак 10 чэрвеня стала вядома, што байцы брыгады былі вернуты ў раён баявых дзеянняў.
Бой
У ноч з 21 на 22 мая (прыкладна каля 4 і 6 гадзінамі раніцы) на лагер 51-й асобнай механізаванай брыгады УСУ, які знаходзіўся паміж пасёлкамі і Уладзіміраўка непадалёк ад рэгіянальнага ландшафтнага парка , напалі ўзброеныя прыхільнікі ДНР. Відавочцы паведамлялі, што баевікі прыбылі на 2 джыпах і 2 інкасатарскіх аўтамабілях (імаверна «»). Паводле іншых дадзеных яны прыбылі на трох аўтамабілях або на дзвюх браніраваных інкасатарскіх машынах, якія ўкраінскія вайскоўцы, імаверна, прапусцілі праз блокпост, пасля чаго былі расстраляны ва ўпор, а параненыя дабіты.
Баевікі вялі масіраваны агонь са стралковай зброі, , кулямётаў, мінамётаў, і кідалі ручныя гранаты па лагеры сіл АТА; падчас нападу адзін са снарадаў трапіў у баявую машыну, у выніку чаго здэтанаваў боекамплект. На месца бою быў накіраваны санітарны транспарт для аказання медыцынскай дапамогі параненым і іх эвакуацыі ў медыцынскія ўстановы.
Паводле сведчанняў уцалелых удзельнікаў бою, сепаратысты напалі на лагер сіл 51-й асобнай механізаванай брыгады ноччу. Сцвярджаецца, што падчас бою ўкраінскія вайскоўцы не стралялі на паражэнне, бо ва Украіне не абвешчана вайна, ажыццяўляліся толькі папераджальныя стрэлы ў паветра і па нагах тых, хто нападаў. Параненых ўкраінскіх вайскоўцаў дабівалі снайперы, якія размясціліся па абодва бакі ад месца бою ў лесе.
Падмацаванне ў выглядзе верталётаў Мі-8 прыбыло на месца бою ўжо пасля яго завяршэння. Таксама ў інтэрнэце з’явілася відэа, паводле якога ўкраінскія верталётчыкі памылкова абстралялі тэрыторыю, дзе знаходзіліся ўцалелыя байцы 51-х асобнай механізаванай брыгады, прыняўшы іх за баевікоў.
Аналіз і прычыны
Паводле паведамлення Міністэрства абароны Украіны сепаратысты мелі мэтай прарваць кальцо сіл АТА, аднак украінскім вайскоўцам удалося адбіць атаку і ўтрымаць кантроль над блокпастом. Гэтае меркаванне таксама пацвердзілі сакратар СНБА Андрэй Парубій і выконваючы абавязкі Прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў
Паводле інфармацыі, апублікаванай галоўным рэдактарам партала Censor.net.ua Юрыем Бутусавым, колькасць тых, хто напаў на лагер украінскіх вайскоўцаў, магла быць большай за 100 чалавек. Сярод прычын нападу і значных чалавечых страт ваенныя эксперты назвалі нізкі ўзровень баявой і тактычнай падрыхтоўкі, адсутнасць разведкі мясцовасці, адсутнасць належнага тэхнічнага забеспячэння, адсутнасць ўзаемадзеяння з іншымі падраздзяленнямі, якія маглі б прыйсці на дапамогу і адсутнасць баявога ахоўвання.
Расійскі ваенны журналіст прычынай знішчэння украінскіх вайскоўцаў назваў некампетэнтнасць дзеянняў камандавання ва ўмовах партызанскай вайны, у прыватнасці рашэнне пра начлег ля дарогі. Выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль заявіў, што прычынай вялікіх чалавечых страт падчас бою стала недаўкамплектацыя і нізкая баяздольнасць асабістага складу брыгады. Акрамя таго, у інтэрнэце было апублікавана відэа, на якім днём напярэдадні бою ў сваім лагеры ўкраінскія вайскоўцы размаўляюць з мясцовымі жыхарамі-прыхільнікамі ДНР.
Страты Раніцай 22 мая аб гібелі 8 і раненні 18 украінскіх вайскоўцаў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў ваенны журналіст ; пазней Аляксандр Турчынаў заявіў аб 13 загінулых з украінскага боку. Дэпартамент аховы здароўя Данецкай АДА паведаміў аб гібелі 16 і раненні 32 чалавек, прыналежнасць якіх не ўдакладняецца. У прэс-службе ДНР паведамілі, што падчас бою загінулі 20 чалавек, 42 атрымалі раненні, аднак кіраўніцтва ДНР не пацвердзіла ўдзелу сваіх людзей у нападзе.
Намеснік Украіны Руслан Салюцін паведаміў аб смерці 17-га вайскоўца; 23 мая з’явілася інфармацыя пра смерць 18-га ўдзельніка бою. Акрамя таго, намеснік міністра заявіў, што 18 параненых вайскоўцаў дастаўлены ў бальніцы Харкава і Днепрапятроўска, астатнія 6 былі шпіталізаваныя ў бальніцы , яшчэ 6 цяжкапараненых — у бальніцы Данецка. Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў паведамляў пра спробы прыхільнікаў ДНР вывезці параненых вайскоўцаў са шпіталя ў Валнавасе.
Акрамя чалавечых страт сілы АТА страцілі 3 БМП, грузавы аўтамабіль ЗІЛ, было таксама расстраляна 2 машыны і . Паводле паведамлення Ігара Безлера («Беса») падчас нападу загінуў адзін з «апалчэнцаў».
Афіцыйна апублікаваныя імёны 12 загінулых ўкраінскіх вайскоўцаў; у СМІ таксама былі прыведзеныя імёны яшчэ 4 загінулых; імёны іншых застаюцца невядомымі.
Імя Званне Функцыя Палінкевіч Леанід Аляксандравіч 1984 Маёр Камандзір батальёна Аўчарук Уладзімір Барысавіч Малодшы лейтэнант Камандзір узводу Артымук Аляксандр Іванавіч 1977 Старшы сяржант Камандзір аддзялення Ёўзік Дзмітрый Васілевіч 1983 Малодшы сяржант Намеснік камандзіра баявой машыны, наводчык-аператар Бандарук Мікола Пятровіч 1991 Салдат Наводчык Грыцук Міхаіл Міхайлавіч 1984 Салдат Разведчык Зарадзюк Уладзімір Уладзіміравіч 1991 Салдат Кулямётчык Лішчук Віталь Леанідавіч Салдат няма інфармацыі Марыніч Віталь Пятровіч Салдат Разведчык Махнавец Віталь Іванавіч 1981 Салдат няма інфармацыі Нячыпарук Андрэй Дзмітрыевіч Салдат Вадзіцель-санітар Азеранчук Леанід Віктаравіч Салдат Разведчык Папоў Павел Уладзіміравіч 1991 Салдат Стралок, памочнік гранатамётчыка Пракапчук Уладзімір Іванавіч 1991 Салдат Механік-вадзіцель Шкрыбляк Дзмітрый Салдат няма інфармацыі Кузьмін Любамір няма інфармацыі Вадзіцель
Арганізацыя
За дзень да нападу на лагер 51-й асобнай механізаванай брыгады мясцовыя прыхільнікі ДНР правялі пэўныя разведвальныя мерапрыемствы, размаўляючы з украінскімі вайскоўцамі, якія адпачывалі ўздоўж трасы.
Адзін з лідараў сепаратыстаў адмовіў датычнасць да нападу на лагер сіл АТА «апалчэнцаў», абвінаваціўшы ў правакацыі «Правы сектар», аднак пазней на сайце брытанскай газеты «» з’явілася відэа, на якім адказнасць за знішчэнне украінскіх вайскоўцаў узяў на сябе чалавек у балаклаве, які назваўся «Бесам» (Ігар Безлер):
У інтэрнэце была распаўсюджана інфармацыя, што арганізацыяй нападу на ўкраінскіх вайскоўцаў займаўся жыхар мястэчка Ольгінка Дзмітрый Бударын, якога вінавацяць у гандлі наркотыкамі; пазней Дзмітрый Бударын адмаўляў сваё дачыненне да арганізацыі нападу. Тэлеканал «Расія-1» датычнымі да расстрэлу ўкраінскіх вайскоўцаў назваў байцоў спецбатальёна «Данбас», адзначыўшы таксама, што сярод тых, хто прыехаў на інкасатарскіх аўтамабілях, былі і байцы спецбатальёна «Дняпро».
Лідар ваеннага крыла ДНР Ігар Стралкоў пацвердзіў расстрэл баевікамі ўкраінскіх вайскоўцаў пад ВалнавахайИгорь Стрелков — «Комсомольской правде»: «Меня приказано уничтожить во что бы то ни стало»ИГОРЬ СТРЕЛКОВ — ВОЛНОВАХА НАША РАБОТА.
Рэакцыя
Старшыня Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка назваў напад на вайскоўцаў тэрарыстычным актам:
Сваю занепакоенасць у сувязі з падзеямі ў Валнавасе выказаў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, заклікаўшы бакі канфлікту засяродзіць увагу на забеспячэнні правядзення прэзідэнцкіх выбараў у мірнай і чэснай атмасферы.
Памяць У сувязі з гібеллю ваеннаслужачых 23 і 24 мая ў Валынскай вобласці і 23, 24 і 25 мая ў Ровенскай вобласці аб’яўлена жалоба.
26 мая пры ўдзеле некалькіх тысяч вайскоўцаў і цывільных асоб адбылася цырымонія развітання з загінулымі ў баі на Тучынскім палігоне ў Роўне, куды целы 17 вайскоўцаў былі дастаўлены 2 ваенна-транспартнымі самалётамі. 27 мая на Луцка пры ўдзеле 3 тысяч мясцовых жыхароў адбылася грамадская паніхіда па 4 загінулых лучанах: Дзмітрыю Ёўзіку, Уладзіміру Зарадзюку, Віталю Махноўцу і Уладзіміру Пракапчуку.
31 мая, на дзявяты дзень пасля бою, на яго месцы мясцовыя актывісты правялі жалобную цырымонію; яны таксама паведамілі, што плануюць правесці падобныя мерапрыемствы на саракавы дзень і гадавіну гібелі ўкраінскіх вайскоўцаў. Паведамлялася аб выдзяленні сродкаў мясцовымі мецэнатамі на ўстаноўку помніка ў памяць аб загінулых украінскіх вайскоўцах.
Спасылкі
Поўны спіс загінулых
Тапаграфічныя карты
Катэгорыя:Гісторыя Украіны Катэгорыя:Данецкая Народная Рэспубліка Катэгорыя:Вайна на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Падзеі 22 мая Катэгорыя:Май 2014 года