right|350px|thumb|Лакалізацыя вядомых па пісьмовых крыніцах даіндаеўрапейскіх моў: Дарымскія народы Іберыі: баскская, тартэсійская, іберская; Дарымская Італія: этруская, рэцкая, сіканская, паўночнапіцэнская; Анатолія: хацкая, хурыта-ўрарцкія, Грэцыя і Кіпр: лемнаская, этэакрыцкая, этэакіпрская, Іран: эламская, Індыя: харапская, Шры-Ланка: веда. Даіндаеўрапейскі субстрат — мовы, якія існавалі на тэрыторыі Еўропы, Іранскага культурнага кантынента і Індастана да прыходу туды носьбітаў індаеўрапейскіх моў. Ад даіндаеўрапейскага перыяду засталіся нешматлікія помнікі. Пра наяўнасць субстрата, апроч іх, дазваляюць меркаваць гідронімы, тапонімы і словы індаеўрапейскіх моў з няяснай этымалогіяй, а таксама згадкі ў антычных ці старажытнаіндыйскіх крыніцах меркавана неіндаеўрапейскіх народаў.
Гісторыя вывучэння Гіпотэзы пра існаванне даіндаеўрапейскіх моў на тэрыторыі старажытнай Еўропы сталі высоўвацца лінгвістамі з сярэдзіны XIX ст. Для гэтых моў, меркавана звязаных з насельніцтвам эпохі неаліту, быў прапанаваны тэрмін «азіянічныя», , (паколькі іх носьбіты лічыліся выхадцамі з Блізкага Усходу)Asianic — Definition and More from the Free Merriam-Webster Dictionary, які, аднак, не прыжыўся.
Марыя Гімбутас, адна з найбуйнейшых фігур індаеўрапеістыкі, у адносінах да меркавана даіндаеўрапейскага перыяду гісторыі Еўропы выкарыстоўвала тэрмін «Старая Еўропа», аднак апісаная ёй культура «старой Еўропы» ахоплівае неалітычныя балканска-ўсходнееўрапейскія культуры размаляванай керамікі і не ўключае дагістарычныя культуры Атлантычнай Еўропы.
У наш час найбуйнейшая група даследчыкаў даіндаеўрапейскага субстрата маецца ў Лейдэнскім універсітэце (Р. Беекес, Ж. ван Дрым, П. Схрэйвер), у ЗША (У. Леман), у Германіі (Р. Майлхамер), у Францыі (А. Фурнэ) і інш.
Еўропа
Фіна-ўгорскія мовы Дагрэчаскі субстрат: Народы мора Мова Лемнаскай стэлы Пеласгская мова Этэакрыцкая мова і мінойская мова — дагрэчаскія мовы Крыта Этэакіпрская мова і мова кіпра-мінойскіх надпісаў — дагрэчаскія мовы Кіпра Дагерманскі субстрат Дакельцкі субстрат Дакельцкі астраўны субстрат Дагайдэльскі субстрат Пікцкая мова Дакельцкі кантынентальны субстрат Дакласічныя мовы Італіі: Лігурыйскі субстрат (таксама ў Францыі, у тым ліку на Корсіцы, і ў Іспаніі) Пратасардская мова (ці некалькі моў) Паўночнапіцэнская мова Сіканская мова (магчыма, роднасны лігурыйскай) Тырэнскія мовы Рэцкая мова Этруская мова магчыма, шэраг моў за межамі Італіі (лемнаская, этэакіпрская) Элімская мова (магчыма, індаеўрапейская) Палеаіспанскія мовы Іберская мова Тартэсійская мова Аквітанская мова Баска-іберская гіпотэза
Азія Анатоля: Хацкая мова Хурыта-ўрарцкія мовы Вялікі Іран Кутыйская мова Даарыйскі субстрат: Даведычны субстрат Пісьмо даліны Інда Ведскі субстрат у сінгальскай мове Веда Ніхалі, кусунда
Зноскі
Літаратура
Археалогія і культура Гимбутас М. Цивилизация Великой Богини. М. 2005. Anthony, David with Jennifer Y. Chi (eds., 2009). The Lost World of Old Europe: The Danube Valley, 5000-3500 BC. Bogucki, Peter I. and Pam J. Crabtree (eds. 2004). Ancient Europe 8000 BC—1000 AD: An Encyclopedia of the Barbarian World. New York: Charles Scribner's Sons. Gimbutas, Marija (1973). Old Europe c. 7000-3500 B.C.: the earliest European civilization before the infiltration of the Indo-European peoples. The Journal of Indo-European Studies 1/1-2. 1-20. Tilley, Christopher (1996). An Ethnography of the Neolithic. Early Prehistoric Societies in Southern Scandinavia. Cambridge University Press.
Лінгвістыка Bammesberger, Alfred and Theo Vennemann (eds., 2003). Languages in Prehistoric Europe. Heidelberg: Carl Winter. Blench, Roger and Matthew Spriggs (eds. 1). Archaeology and Language. Vol. I. Theoretical and Methodological Orientations. Dolukhanov, Pavel M. (2003) Archaeology and Languages in Prehistoric Northern Eurasia // Japan Review, 15:175-186. http://shinku.nichibun.ac.jp/jpub/pdf/jr/IJ1507.pdf Gimbutas, Marija (1989). The Language of the Goddess Greppin, John and T.L.Markey (eds., 1990). When Worlds Collide: The Indo-Europeans and the Pre-Indo-Europeans, Ann Arbor. Hubschmid, Johannes (1962). Lenguas no indoeuropeas: toponimia prerromana. Enciclopedia linguistica hispanica. CSIC, Madrid. Lehmann, Winfred P. Pre-Indo-European. Washington, DC: Institute for the Study of Man. 2002. ISBN 0-941694-82-8. Lieberman, Mark. The Linguistic Diversiry of Aboriginal Europe // Language Log. January 6, 2009. http://languagelog.ldc.upenn.edu/nll/?p=980 Mailhammer, Robert (2010). Diversity vs. Uniformity. Europe before the Arrival of Indo-European Languages. http://www.lrz.de/~mailhammer/htdocs/pdf/SWE_paper-MTP_draft.pdf // to appear in: Mailhammer, Robert and Theo Vennemann. Linguistic Roots of Europe. Copenhagen: Museum Tusculanum Press. Pre-Indo-European // Encyclopedia of the Languages of Europe. Edited by: Glanville Price. 2000. eISBN 978-0-631-22039-8. Vennemann, Theo. Languages in Prehistoric Europe north of the Alps. http://www.scribd.com/doc/8670/Languages-in-prehistoric-Europe-north-of-the-Alps Vennemann, Theo (2008). Linguistic reconstruction in the context of European prehistory. Transactions of the Philological Society. Volume 92, Issue 2, pages 215—284, November 1994 Woodard, Roger D. (ed., 2008) Ancient Languages of Asia Minor. Cambridge University Press. Woodard, Roger D. (2008) Ancient Languages of Europe. Cambridge University Press.
Спасылкі Рэканструкцыя міграцый моўных сем'яў і археалагічных культур у Еўропе (неаліт і энеаліт). Карты з каментарыямі на французскай мове
Катэгорыя:Дакласічныя мовы Еўропы Катэгорыя:Індаеўрапейскія мовы Катэгорыя:Субстратныя мовы