Павел Фёдаравіч То́ўсцікаў ( — ) — савецкі военачальнік, гвардыі генерал-маёр (29.4.1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія П. Ф. Тоўсцікаў нарадзіўся ў горадзе Барысаў (зараз у Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў 9 класаў школы, з 12 гадоў у вольны ад вучобы час працаваў на шклозаводзе і запалкавай фабрыцы. У 1926 годзе прызваны ў Чырвоную Армію, да 1929 года праходзіў службу ў Барысаве. У 1930 годзе скончыў Кіеўскую пяхотную школу (5-е ваеннае вучылішча імя С. Каменева?).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Вайну сустрэў на мяжы СССР у раёне горада Гродна на пасадзе начальніка аператыўнага аддзела 27-й Омскай стралковай дывізіі. Ваяваў на Цэнтральным, Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі, абароны Масквы, Курскай бітвы. Дывізія пад камандаваннем палкоўніка П. Тоўсцікава вызначылася ў баях за вызваленне Барысава, Мінска, за гарады Кёнігсберг, Пілаў, пры фарсіраванні Беразіны і Нёмана.

Пасля Перамогі П. Ф. Тоўсцікаў працягваў службу на пасадзе камандзіра дывізіі. У 1949 годзе скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу, у 1953 годзе Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі Генштаба Узброеных Сіл СССР. Займаў пасады ў цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР. З 1957 года П. Ф. Тоўсцікаў у адстаўцы. Жыў у Маскве.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» 2 ордэны Леніна 5 ордэнаў Чырвонага Сцяга Ордэны Суворава 1-й і 2-й ступені Ордэн Кутузава 2-й ступені Ордэны Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені 2 ордэны Чырвонай Зоркі Медаль «За абарону Масквы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «20 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» іншыя ўзнагароды

Памяць Ганаровы грамадзянін Барысава (1969) Імем П. Ф. Тоўсцікава названыя вуліцы ў Барысаве і КалінінградзеЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ БОЛЬШОГО ЭНЦИКЛОПЕДИЧЕСКИЙ СЛОВАРЯ КАЛИНИНГРАДСКОЙ ОБЛАСТИ .

Крыніцы

Літаратура

 — С. 240.

Спасылкі

Улица имени П. Ф. Толстикова Герои Советского Союза — уроженцы Борисовщины

Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Маскву Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі штурма Кёнігсберга Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Барысава