Гру́ша звыча́йная, Груша дзікая у крыніцы пад назвай (Pýrus commúnis) — адзін з відаў роду Груша, распаўсюджаны на тэрыторыі ад Усходняй Еўропы да Заходняй Азіі.

Іменна на аснове гэтага віду выведзена большасць культывараў грушы, якія вырошчваюцца ў рэгіёнах з умераным кліматам на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі (у Заходняй Азіі больш выкарыстоўваюцца два іншых віды грушы — і .

Назва

Груша звычайная, груша, дулі, ігрушаЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, касцянка, дуля.

Батанічнае апісанне

Дрэва вышынёй да 20-25 м, часам буйны куст. Дыяметр ствала да 80 см. У маладым узросце кронапірамідальная, галінастая ці круглявая, парасткі калючыя.

Лісце рознай формы, даўгавата-круглявае, коратка завостранае, скурыстае, на доўгіх хвосціках, пры засыханні чорнае, 5-7 см даўжынёй. Маладое лісце пакрыта лямцавым апушэннем. Зверху лісце глянцавае, зеленаватае, знізу матавае, па краі пільчатае. Восенню лісце аранжава-чырвонае.

Кветкі сабраны па 6-12 у шчыткападобныя суквецці, утвараюцца да распускання лісця з пладовых пупышак, якія сфарміраваліся ў папярэднім годзе. Калякветнік двайны, пяцічленны. Вяночак да 3,5 см у дыяметры, снежна-белага, часам ружаватага колеру. Тычынак шмат, яны маюць фіялетава-ружаватую афарбоўку. Нектараносная тканка размешчана на адкрытым кветаложы. Як у дзікарослых, так і ў культурных формаў цвіценне багатае, пачынаецца са з’яўленнем лісця, у маі, некалькі раней, чым у яблыні. Дрэвы ў насаджэннях квітнеюць 14-16 дзён, асобныя кветкі да 5 дзён.

Плады грушападобныя ці круглявыя, спеюць у жніўні — кастрычніку. Дрэва плоданасіць з 8-10-гадовага ўзроста.

Арэал і экалогія У дзікім стане яна распаўсюджана ва ўмераных зонах Азіі, Цэнтральнай, Усходняй, Паўднёва-Усходняй і Паўднёва-Заходняй ЕўропыПаводле сайта GRIN..

Расце груша ў лісцяных, радзей у хвойных лясах адзінкавымі ці невялікімі суцэльнымі масівамі.

Хімічны склад Плады ўтрымліваюць цукар (6-10 %), арганічныя кіслоты (галоўным чынам яблычную), азоцістыя, пекцінавыя і дубільныя рэчывы, фітанцыды і вітаміны ( і  — сляды, C — 10 мг%).

Значэнне і ўжыванне

Харчовая, драўняная, меданосная, лекавая, фітанцыдная, таніданосная, фарбавальная, дэкаратыўная і фітамеліярацыйная расліна.

У кулінарыі

Плады падоўжаныя, сакавітыя, частка з каменістымі ўключэннямі ў пладовай мякаці. Іх ужываюць у ежу свежымі, сухімі. Грушы, якія вылежалі некаторы час, смачнейшыя.

Плады ўжываюцца ў безалкагольнай, лікёра-гарэлачнай і іншых галінах харчовай прамысловасці, для вытворчасці сокаў, сіропаў, экстрактаў, вінаў, начынняў, квасу. Плады з’яўляюцца сыравінай для падрыхтоўкі воцату, грушавай гарчыцы. Сухія плады служаць сурагатам гарбаты і кавы.

Медыцынскае выкарыстанне Свежыя грушы, якія прымаюцца ў невялікай колькасці, рэгулююць страваванне і выдатна засвойваюцца арганізмам чалавека.

Сушаныя плады здаўна выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне. Адвар сушоных груш здавальняе смагу пры ліхаманкавых захворваннях, валодае абязбольвальным, антысептычным і мачагонным дзеяннем, замацоўваюць кішэчнік пры паносах. Вараныя і печаныя грушы выкарыстоўваюць пры моцным кашлі, удушшы і сухотах.

Грушы маюць вялікае значэнне ў дыетычным харчаванні, асабліва хворых на дыябет.

Пчалярства Кветкі грушы даюць пчолам вельмі каштоўны вясновы ўзятак нектара і пылка, аднак па меданоснасці груша саступае вішні, сліве і яблыні. Медадайнасць грушы — каля 20 кг мёду з 1 гектара насаджэнняў. Нектар, які збіраецца пчоламі з грушы, утрымлівае мала цукру. Па іншых дадзеных кветкі вылучаюць за дзень да 1 мг цукру ў нектары і ўтвараюць шмат пылка, а медапрадуктыўнасць насаджэнняў складае 10—25 кг/га.

Выкарыстанне ў ландшафтным дызайне

У садова-паркавай культуры грушу ўжываюць для групавых і адзіночных пасадак, стварэння алей, у маладым узросце — для высокіх жывых платоў. Гэта газастойкая расліна. Груша звычайная з’яўляецца родапачынальнікам культурных сартоў груш.

Шануецца ў полеахоўных і прыяравых пасадках як засуха- і ветраўстойлівая парода. Яе садзяць ля дарог, у штучных лясных насаджэннях, пасадках уздоўж чыгунак.

Насенне грушы выкарыстоўваюць як пасяўны матэрыял у пладовых гадавальніках для стварэння прышчэпы для культурных сартоў груш.

Іншае

Насенне грушы ўтрымлівае да 35 % тлустага алею, а таксама бялковыя рэчывы. У кары маладых дрэў змяшчаецца 4-7 % танідаў. У кары, лісці і ў соку пладоў грушы ўтрымліваюцца фарбавальнікі, з дапамогай якіх тканіны фарбуюць у карычневы, жоўты, далікатна-ружовы і фіялетавы колеры. Камбіяльны пласт выкарыстоўваюць для афарбоўкі дываноў.

Драўніна грушы трывалая, шчыльная, выдатна паліруецца і фарбуецца, пры афарбоўцы чорным лакам падобная на чорнае дрэва. Выкарыстоўваюць для вырабу такарных і сталярных вырабаў, мэблі, музычных інструментаў, чарцёжных прыбораў.

Збор, перапрацоўка і захоўванне Груша досыць высокаўраджайная парода, з аднаго дрэва сярэдняга ўзросту ў спрыяльныя гады можна сабраць да тоны пладоў. Часцей за ўсё плады збіраюць пасля частковага або поўнага абсыпання, пасля лёгкага ўстрэсвання дрэва. За адзін працоўны дзень адзін работнік можа сабраць 120—200 кг пладоў. Плады сартуюць на калібровачных машынах, пасля чаго адпраўляюць на пункты перапрацоўкі. Свежыя плады захоўваюць на працягу двух-трох месяцаў у прахалодных памяшканнях. Сушаць іх у сушылках, спачатку пры тэмпературы 82-84°, пазней — 70°, захоўваюць у папяровых або тканых мяшках вагой 20-40 кг.

Разнавіднасці

Груша ў культуры

У літаратуры {| class="toccolours" style="float: right; margin-left: 1em; margin-right: 1em; font-size: 85%; background:#c6dbf7; color:black; width:23em; max-width: 25%;" cellspacing="5" | style="text-align: left;" | - Не будзем секчы грушы, хай расце… Нічога, што старая… Але ж кветам вясною доўжыць ясны дзень… |- | style="text-align: left;" | Мікола Аляхновіч. «Груша»Мікола Аляхновіч. «Груша» |} Розныя беларускія паэты карысталіся вобразам грушы, як старой, пажылай жанчыны, у тым ліку Мікола Аляхновіч, Ірына КасянковаМікола Аляхновіч. «Ссохлая груша», Янка КупалаЯнка Купала. «Груша».

У мастацтве

Высокая дэкаратыўнасць грушы і, асабліва, яе цвіцення, зрабіла гэта дрэва цікавым для такіх мастакоў, як , Цянь Сюань, , , Густаў Клімт і іншыя.

Літаратура

, , А. М. Краснова;'' «» Справочник; Киев, , 1983.

Спасылкі

Груша обыкновенная — Pyrus communis L. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов

Катэгорыя:Груша Катэгорыя:Садавіна Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пладовыя дрэвы Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе