Ісалька () — вулкан на захадзе Сальвадора. Размешчаны ў горным хрыбце Кардыльера-Апанека, на поўдзень ад вулкана Санта-Ана, з якім утварае фактычна адзіную сістэмуGlobal Volcanism Program. Izalco . Знаходзіцца на тэрыторыі дэпартамента Санта-Ана. Вышыня над узроўнем мора — 1885 мИсалько.
Ісалька — адзін з самых маладых вулканаў Цэнтральнай Амерыкі, лічыцца адным з самых актыўных у свеце. Першае зафіксаванае вывяржэнне адбылося ў 1770 годзе, што стала фарміраваннем вулкана ў сваім цяперашнім выглядзе. З тых часоў пастаянная актыўнасць назіралася аж да 1958 года, але без моцных вывяржэнняўMooser, F.; Meyer-Abich, H. and McBirney, A. R. (1958). Catalogue of the Active Volcanoes of the World, VI. International Volcanological Association, Naples. p. 146.. Аднак у 1966 годзе вывяржэнне знішчыла вёску Матасана і выклікала гібель 56 чалавек. Пасля гэтага актыўнасць знізілася, але перыядычна адбываюцца выбрасы вулканічнага попелу на вышыню да 300 м. За сваю актыўнасць вулкан быў празваны Ціхаакіянскім маяком ці маяком Цэнтральнай АмерыкіRose, W. I. Jr.; Stoiber, R. E. (1969). The 1966 eruption of Izalco volcano, El Salvador. J. Geophys. Res., 74. pp. 3119-3130..
Глебы на схілах вулкана ўрадлівыя і, нягледзячы на рызыку, выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчых мэтах (вырошчванне кавы, какавы, цукровага трыснягу і інш.)Sheets P. D. (2004). Apocalypse then: social science approaches to volcanism, people, and cultures in the Zapotitan Valley, El Salvador. Rose W. I., Bommer J. J., Lopez D. L., Carr M. J., Major J. J. (eds), Natural Hazards in El Salvador. Bolder, Colorado, Geological Society of America Special Paper 375. pp. 109—120..
Да ўвядзення ў Сальвадоры амерыканскага долара ў 2001—2002 гг. на банкноце 10 калонаў была змешчана выява вулкана Ісалька.Сальвадорскі калон (SVC) .
Спасылкі
Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Вулканы Сальвадора