Акунь — возера ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Бярэзіна, за 8 км у напрамку на поўдзень ад горада Беразіно, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Ядліна.
Плошча паверхні 0,17 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,36 км, даўжыня берагавой лініі 1,66 км. Найбольшая глыбіня возера 1,8 м. Аб’ём вады 0,2 млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Берагавая лінія слаба звілістая. У возера ва ўсходняй частцы ўпадае меліярацыйны канал, на захадзе выцякае рака (ручай?) Куніца ў Бярэзіну.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, карась. Сустракаецца краснапёрка.
Літаратура
Спасылкі Возера Акунь на сайце «Белорусский Посейдон»
Катэгорыя:Азёры Бярэзінскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны