Грамадзянскі амфітэатр — адна з найважнейшых славутасцей сярод руін старажытнарымскага горада Аквінкум. Адзін з двух амфітэатраў рымскага горада (другі — больш аб'ёмны Ваенны амфітэатр, або Амфітэатр легіянераў)Помнікі антычнага Аквінкума . Размяшчаецца побач з асноўнай тэрыторыяй Аквінкума, але за межамі гарадскіх сцен. Цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Будапешта (у Обудзе).

thumb|250px|left|Грамадзянскі амфітэатр Аквінкума Амфітэатр выкарыстоўваўся для гладыятарскіх баёў і баёў з дзікімі жывёламі.

Будынак мае форму эліпса. На арэну вядуць два праходы, размешчаных адзін насупраць аднаго. У амфітэатры магло размясціцца каля 5-6 тысяч гледачоў.

Амфітэатр адкрыты ў 1880 годзе.

Катэгорыя:Амфітэатры Старажытнага Рыма Катэгорыя:Славутасці Будапешта