thumb|280px|Будапешт: злева — Пешт, справа — Буда, у цэнтры востраў Маргіт на Дунаі
Буда (, , , , або Budim), Офен () — заходняя частка венгерскай сталіцы Будапешта на правым беразе Дуная. Паводле легенды, назва Буда паходзіць ад імя гунскага правадыра Бледы (), паводле іншай версіі назва горада мае славянскае паходжанне ад буда — «дом, пабудова, паселішча»Географические названия мира: Топонимический словарь Поспелов Е. М. М: АСТ 2001
Тэрыторыя Буды складае прыкладна траціну тэрыторыі Будапешта і пакрыта ўзгоркамі і лясамі.
Гісторыя Буда была сталіцай Венгрыі з 1361 года да ўваходжання ў Асманскую імперыю ў 1541 годзе, пасля чаго новай сталіцай стала Пожань (сённяшняя назва — Браціслава, сталіца Славакіі).
У 1686 годзе Буда была захоплена Аўстрыяй. Буда стала вольным горадам у 1703 годзе, пазней, у 1784 годзе стала венгерскай сталіцай.
У 1873 годзе ў выніку аб'яднання гарадоў Пешт, Буда і Обуда з'явіўся горад Будапешт.
Славутасці
Будайскі ўзгорак Замак Буда — каралеўскі палац і руіны сярэднявечнага замка Старая ратуша Царква Святога Мацьяша Царква Марыі Магдаліны Замкавы тэатр Рыбацкі бастыён Помнік Яўгенію Савойскаму Катакомбы Будайскага ўзгорка Палац Шандара
Гара Гелерт Цытадэль
Прыдунайская зона Царква Святой Ганны Царква і манастыр капуцынаў Царква і манастыр Святой Лізаветы
У астраноміі У гонар Буды названы астэроід (908) Буда, адкрыты ў 1918 годзе.
Гл. таксама Будапешт Пешт Обуда Аблога Буды, 1541
Спасылкі
Усё пра Венгрыю — Будапешт — Буда
Катэгорыя:Раёны Будапешта Катэгорыя:Гарады, якія ўвайшлі ў склад іншага горада