Кавалі́ — вёска ў Даўгапольскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 31 км ад горада Гарадок, за 13 км ад аграгарадка Даўгаполле. Бліжэйшыя населеныя пункты — вёскі Пралетарск, Іванаўка, Завань.

Гісторыя У канцы XVII стагоддзя Кавалі — вёска ў Казьянскім старостве Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У канцы XIX — пачатку XX ст. у Казьянскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (Іванаўская сельская грамада і Азаркаўскі праваслаўны прыход). У 1920 годзе ў Кавалях працавала школа. З 15 лютага 1923 г. вёска ў Трудавой воласці Полацкага павета, 20 жніўня 1924 г. у Іванаўскім (з 9.10.1929 г. Пралетарскім) сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі. У 1930-х гг. у Кавалях быў створаны калгас імя Чарвякова. З 2 верасня 1998 г. (пасля скасавання Пралетарскага сельсавета) Кавалі ў складзе Даўгапольскага сельсавета. У розны час вёска ўваходзіла ў склад калгаса, затым саўгаса «Іванаўка».

Насельніцтва 31 рэвізская душа, 4 двары (1785) 106 жыхароў, 13 двароў (1848) 223 жыхары, 23 двары (1905) 127 жыхароў, 24 двары і хутар Кавалі — 41 жыхар, 8 двароў (1926) 68 жыхароў (1959) 65 жыхароў (1970) 37 жыхароў, 16 двароў (на 1.1.2002)

Памятныя мясціны

На паўднёвым ускрайку вёскі брацкія могілкі 478 савецкіх воінаў, загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943—1944 г.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна