Красама́й — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Обаль, за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, прыкладна за 4 км на захад ад вусця ракі Свіна́Постановление Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь 18 июня 2014 г. № 29 «О Республиканской комплексной схеме размещения рыболовных угодий» і на паўночны захад ад вёскі Казьяны, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Казьянскі»Сайт Шумілінскага райвыканкама .
Плошча паверхні возера 0,32 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,55 км, даўжыня берагавой лініі каля 2,5 кмІнфармацыя на сайце antfish.com . Катлавіна возера размешчана сярод забалочанага масіву і акружана шырокай балоцістай поймай з мноствам дробных азёр. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пераважна тарфяністыя, забалочаныя. Надводнай расліннасцю зарастае ўмерана, падводнай — амаль цалкам. У паўночна-заходняй частцы ў Красамай упадае Жукаўская канава з азёраў Летняе і Жужнева. На поўначы ўпадае ручай Працяг, які працякае праз ланцужок невялікіх азёраў без назвы. У паўднёвай частцы ў Красамай упадаюць Верыжская канава і ручай Рэчыца з азёраў Мошня і Данец. Сцёк па ручаю Красамай у раку Свіна.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, карась, плотка, лінь і іншыя віды рыб. У наваколлі сустракаюцца гняздоўі рэдкіх відаў птушак (чорны бусел, вялікі арлец, вялікі бугай), занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Возера Красамай Інфармацыя на сайце antfish.com
Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі