Шымкент () — горад рэспубліканскага значэння ў Казахстане (да 2018 года адміністрацыйны цэнтр Паўднёва-Казахстанскай вобласці). Горад уваходзіць у тройку найбуйнейшых гарадоў Казахстана і з’яўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў краіны.
Прэзідэнт рэспублікі Нурсултан Назарбаеў адзначыў Шымкент як трэці паводле значнасці горад у краінеАфіцыйны сайт акімата горада . Міжнародная асамблея сталіцаў і буйных гарадоў (МАГ) прызнала Шымкент «Лепшым горадам сярод краін СНД» у 2011 годзе.
Гісторыя Паселішчы на тэрыторыі сучаснага Шымкента ўжо існавалі на мяжы XI—XII стагоддзяў. На працягу стагоддзяў Шымкент нярэдка падвяргаўся спусташальным нашэсцям заваёўнікаў. У пачатку XIII стагоддзя праз Сайрамскі аазіс прайшлі ў Маверанахр войскі Чынгісхана, пасля чаго ён стаў часткай уладанняў нашчадкаў заваёўніка. У XIV стагоддзі ў выніку паспяховых ваенных дзеянняў супраць ханаў Ак-Орды і Залатой Арды Цімур уключыў яго ў састаў сваёй дзяржавы. У пачатку XVI стагоддзя Шымкент увайшоў у састаў Казахскага ханства, затым на працягу XVII—XVIII стагоддзяў стаў аб’ектам нашэсцяў джунгарскіх заваёўнікаў.
Насельніцтва Большую частку насельніцтва горада складаюць казахі (65 %), у той час як сярод нацыянальных меншасцей лідарства маюць рускія (15 %) і узбекі (14 %).
Эканоміка Шымкент з’яўляецца адным з вядучых прамысловых і эканамічных цэнтраў Казахстана. У горадзе налічваецца 69 прамысловых прадпрыемстваў каляровай металургіі, машынабудавання, хімічнай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасці.
Гарады-пабрацімы
Магілёў, Беларусь Стывенейдж, Вялікабрытанія Ізмір, Турцыя Стамбул, Турцыя Адана, Турцыя Патая, Тайланд Грасета, Італія Байінь, Кітай Худжанд, Таджыкістан
Вядомыя асобы Мікалай Мікалаевіч Афанасьеў (1911—1970) — беларускі інжынер-будаўнік.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт акамата горада Рэгіянальны партал горада. Бізнес-партал горада