Марыінская жаночая гімназія — колішняя сямікласная жаночая гімназія ў Мінску.

Будынак

Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. Падгорнай (цяпер вул. К. Маркса, № 29) узведзены ў 1879 годзе. Помнік архітэктуры эклектыкі«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5..

Спачатку мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з цокальным паверхам, выцягнуты ў глыбіню двара.

Галоўны фасад вылучаны рызалітам з нязначным выступам і галоўным уваходам. Сцены прарэзаны высокімі лучковымі вокнамі, паміж імі руставаныя пілястры. Па восі будынка на першым паверсе знаходзіліся вестыбюль, на 2-м — актавая зала, у бакавых частках абапал калідораў — класы.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку размяшчаўся палітэхнікум, у 1925-32 — Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя Леніна, з 1933 — Дзяржаўнай карціннай галерэі. У 1930-я надбудавалі трэці паверх, завершаны атыкам. У 1960-х зроблена прыбудова да тарцовай часткі з боку двара.

Цяпер у будынку — паштовая служба і Музей сувязі.

Гісторыя right|thumb|250px|Мінская марыінская жаночая гімназія Адкрыта ў 1899 годзе. Марыінскай яна звалася таму, што адносілася да ведамства ўстаноў імператрыцы Марыі Фёдараўны. У 1912 годзе ў каменным двухпавярховым будынку займалася 560 вучаніц.

Выкладалі рускую мову і літаратуру, замежныя мовы, чыстапісанне, матэматыку, фізіку і закон божы, а таксама маляванне, гімнастыку, спевы, танцы, рукадзелле«Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Мінск». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1988 год..

Выпускніцы атрымлівалі права працаваць хатнімі настаўніцамі і адкрываўся доступ да Вышэйшых жаночых курсаў без іспытаўВ поисках утраченного .

У Першую Сусветную вайну Марыінская гімназія пераведзена ў г. Прапойск, у 1917 годзе была закрыта.

Вядомыя выпускніцы

Сярод вучаніц жаночай гімназіі народная артыстка СССР Лідзія Ржэцкая, народная артыстка БССР Вера Пола, камерная спявачка Ірма Яўнзем.

Спасылкі

Катэгорыя:Гімназіі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1899 годзе Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Мінск)