Пардубіцкі край () — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, утвораная ў чэрвені 2005 года. У парушэнне гісторыка-этнаграфічных межаў, Пардубіцкі край «захапіў» у свае межы як усходнюю частку ўласна Чэхіі (Багеміі), так і паўночна-заходні «кавалачак» Маравіі. На ўсходзе Пардубіцкі край мяжуе з Оламаўцкім краем (краінай ганакаў — субэтнічнай групай мараван), на паўднёвым усходзе з Паўднёвамараўскім краем, на паўднёвым захадзе з краем Высачына, на захадзе са Сярэднечэшскім краем, на паўночным захадзе з Кралавеградзецкім краем і на паўночным усходзе з Ніжнесілезскім ваяводствам Польшчы. Адміністрацыйным цэнтрам края з'яўляецца горад Пардубіцы.

Геаграфія края Край займае плошчу 4519 км², што адпавядае 5,7 % агульнай плошчы Чэхіі. 44,6 % тэрыторыі выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, 29,4 % займаюць лясы. Пра Пардубіцкі край гавораць: «Тут пачынаецца залатая паласа чэшскіх зямель». Бо менавіта ў Пардубіцкім рэгіёне размяшчаюцца самыя ўрадлівыя землі Чэхіі.

Вялікую плошчу края займаюць драбнасопачнікі і ўзвышшы, якія працягнуліся да нізін берагоў Лабы. На мяжы з Польшчай ляжыць адзін з самых высокіх горных масіваў Чэхіі — Краліцкі Снежнік. Паўночны захад масіва складаюць нізкія, з плоскімі вяршынямі Орліцкія горы. На поўдні пачынаецца Жалезнымі і Ждзярскімі гарамі Чэшска-Мараўскага ўзвышша.

Самай доўгай ракой Пардубіцкага края з'яўляецца левы прыток Лабы — рака Хрудзімка. Таксама па тэрыторыі края праходзіць Галоўны еўрапейскі водападзел паміж Паўночным і Чорным морамі, які служыць натуральнай мяжой паміж уласна Чэхіяй і Маравіяй.

Адміністрацыйны падзел thumb|right|350px|Адміністрацыйная карта края Край падзелены на 4 раёны:

РаёнПлошча,км²Насельніцтва,Перапіс насельніцтва Чэхіі (2011)чал. (2011)Колькасць населеных пунктаўПардубіцы 880,09 168 423 112Хрудзім 992,62 103 199 108Усці-над-Орліцы 1258,31 136 760 115Світаві 1378,56 103 245 116

Гарады і насельніцтва У краі налічваецца 451 населены пункт, у якіх пражывае 507 000 чалавек (5 % насельніцтва Чэхіі). У паселішчах з колькасцю жыхароў менеш за 500 чалавек пражывае 14 % усяго насельніцтва края. У гарадах з колькасцю жыхароў больш за 10 000 чалавек пражывае 42 % насельніцтва, у адміністрацыйным цэнтры края Пардубіцах жыве 18 % насельніцтва.

Ніжэй прыведзены спіс найбуйнейшых гарадоў: ГорадНасельніцтваПардубіцы90 171Хрудзім23 484Світаві17 476Чэска-Тршэбава16 533Усці-над-Орліцы15 151Вісаке-Міта12 390Мораўска-Тршэбава11 599Глінска10 452Літамышль10 231

Эканоміка і транспарт Пардубіцкі край з'яўляецца аграрна-прамысловым рэгіёнам. 4 % тэрыторыі края занята сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Доля апрацоўчай вытворчасці ў валавым унутраным прадукце края складае 34 %, а гандаль — 12 %.

Чыгуначная сетка края мае агульную працягласць 500 кіламетраў. Праз рэгіён праходзяць важныя міжнародныя чыгуначныя лініі Парыж — Нюрнберг — Прага — Вена і Берлін — Прага — Брно — Вена. Галоўная аўтамагістраль края злучае гарады Пардубіцы і Хрудзім. Таксама будуецца аўтабан Прага — Подэбрады. Важную ролю ў паветраным паведамленні адыгрывае аэрапорт Пардубіцаў. Апроч грамадзянскага аэрапорта, у Пардубіцах таксама дзейнічае ваенны аэрадром. У суднаходнай частцы Эльбы грузаперавозкі ажыццяўляюцца водным транспартам, асноўным портам таксама з'яўляюцца Пардубіцы.

Турызм і славутасці У культурным жыцці рэгіёна турыстаў прыцягваюць музычныя фестывалі: «Музычная вясна ў Пардубіцах», музычны фестываль Бедржыха Сметаны ў Літамышлі. У Пардубіцах маецца драматычны тэатр. Асноўныя славутасці края: Замак у Літамышлі, уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА; Замак Пардубіцаў з экспазіцыямі музея Усходняй Чэхіі; Музей марыянетак у Хрудзіме; Афрыканскі музей у Холіцы.

Спасылкі

Афіцыйны сайт адміністрацыі края