Чэ́рніхава (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, на аўтадарозе Сталовічы — Нясвіж.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя як сяленне Чэрніхаў Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. Пад 1567 годам пазначана ў перапісе літоўскага войска.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1886 годзе Чэрніхаў — сяло, цэнтр воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі валасное праўленне, царква, народнае вучылішча.

У 1897 годзе дзейнічалі валасное праўленне, царква, народнае вучылішча, царкоўна-прыходская школа, ветраны млын і карчма.

На пачатак XX стагоддзя ў сяле 82 двары, 270 жыхароў. Побач знаходзіліся маёнткі Горны Чэрніхаў і Дольны Чэрніхаў, у якіх разам налічвалася 6 двароў, каля 80 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. У фальварках Горнае Чэрніхава і Дольнае Чэрніхава разам было 22 дамы, 116 жыхароў.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 15 вяскоўцаў.

Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

Насельніцтва 29 двароў, 270 жыхароў (1886) 58 двароў, 362 жыхары (1897) 88 дамоў, 560 жыхароў (1921) 463 жыхары (1959) 381 жыхар (1970) 454 жыхары (1998)

Славутасці Свята-Параскева-Пятніцкая царква (1895).

Вядомыя ўраджэнцы Мікола Грышан (1933—2017) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вольнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна