Сем рэгіёнаў Венгрыі былі вылучаны ў 1999 паводле Закона 1999/XCII, які з'яўляецца перапрацоўкай Закона 1996/XXI. Венгрыя падзелена на 7 рэгіёнаў, якія ў сваю чаргу падзеленына драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — медзье.

thumb|center|550px

№Назва рэгіёнаАдміністрацыйны цэнтрПлошча(км²)НасельніцтваНасельніцтва Венгрыі чал. (2011)Шчыльнасць насельніцтва(чал./км²)Колькасцьнаселеных пунктаў1Паўночная ВенгрыяМішкальц13 4281 194 69788,976032Паўночны АльфёльдДэбрэцэн17 7491 481 92283,493853Паўднёвы АльфёльдСегед18 3391 308 47071,352544Цэнтральная ВенгрыяБудапешт68992 971 246430,681865Цэнтральна-Задунайскі крайСекешфехервар11 2371 094 10497,374096Заходне-Задунайскі крайДзьёр11 209994 69888,746477Паўднёва-Задунайскі крайПеч14 169940 58566,38653 Усяго 93 030 9 985 722 107,34 3137

Паўночная Венгрыя ўключае медзье Боршад-Абаўй-Земплен, Хевеш, Ноград, гарады Мішкальц, Эгер і Шальгатар’ян. Паўночны Альфёльд уключае медзье Хайду-Біхар, Яс-Надзькун-Сольнак, Сабальч-Сатмар-Берэг, гарады Дэбрэцэн, Сольнак і Ньірэдзьхаза. Паўднёвы Альфёльд уключае медзье Бач-Кішкун, Бекеш, Чонград, гарады Кечкемет, Бекешчаба, Сегед і Ходмезевашархей. Цэнтральная Венгрыя ўключае медзье Пешт, сталіцу Будапешт і горад Эрд. Цэнтральна-Задунайскі край уключае медзье Комарам-Эстэргам, Феер, Веспрэм, гарады Татабанья, Секешфехервар, Дунайвараш і Веспрэм. Заходне-Задунайскі край уключае медзье Дзьёр-Мошан-Шопран, Ваш, Зала, гарады Дзьёр, Шопран, Сомбатхей, Залаэгерсег і Надзьканіжэ. Паўднёва-Задунайскі край уключае медзье Баранья, Шомадзь, Тольна, гарады Печ, Капашвар і Сексард.

Гл. таксама Адміністрацыйны падзел Венгрыі