Кодань або Кодзень () — колішні горад, цяпер вёска ў Бяльскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы, на рацэ Буг. Сядзіба гміны Кодань.

Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Тэрэспаль — Зосін.

Гісторыя Першыя згадкі пра Кодань адносяцца да канца XV — пачатку XVI стст., калі ён уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага і быў уладаннем Сапегаў. У 1511 годзе атрымаў Магдэбургскае права, а ў 1513 — уласны герб «у чырвоным полі анёл у белай вопратцы з уздзетым мячом».Кодзень // У 1513—1520 гадах Павел Сапега збудаваў у Коданскім замку гатычную Святадухаўскую царкву. З 1566 года горад у Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства.

У 1626—1639 гадах паводле фундацыі Мікалая Сапегі ў Кодані пабудаваны мураваны касцёл Св. Ганны. У пачатку XVII ст. у горадзе збудавалі драўляную ўніяцкую царкву (захавалася брама). У 1717—1773 гадах у Кодані дзейнічала місія езуітаў. 15 жніўня 1723 года адбылася каранацыя цудатворнага абраза Маці Божай Кодзенскай.

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў Аўстрыі.

У XIX ст. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Бельскага павета.

У 1921 годзе ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы.

Славутасці Царква Святога Духа (XVI ст., цяпер касцёл Св. Духа). Замак Сапегаў (руіны, XVI ст.). Капліца могілкавая (1683—1685). Касцёл Св. Ганны (1629—1635). Могілкі яўрэйскія. Палац Браніцкіх (XVIII ст.).

Вядомыя асобы Васіль Пантэлевіч (1889—1944) — кампазітар, юрыст

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Кодзень // Kodeń // S. 238—240

Спасылкі