Патрыярх Іосіф II () — канстанцінопальскі патрыярх з 1416 года па 1439 год. Сын балгарскага цара Івана Шышмана.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1360 годзе ў сям’і балгарскага цара Івана Шышмана. Пра ранні перыяд жыцця Іосіфа вядома мала, толькі тое, што ён быў манахам на Афоне.
З 1393 года быў мітрапалітам эфескім. 21 мая 1416 года абраны патрыярхам канстанцінопальскім.
Падтрымаў візантыйскага імператара Іаана VIII у яго імкненні заключыць унію з Рымска-каталіцкай царквой.
У 1437 Іосіф адмовіўся паставіць на рускую мітраполію разанскага епіскапа Іёну, а паставіў Ісідара, які таксама перайшоў ва унію.
Разам з імператарам наведаў Фларэнційскі сабор і памёр у Італіі ў 1439 годзе. Быў пахаваны ў дамініканскай манастырскай царкве Санта-Марыя-Навела.
Спасылкі
- Пламен Паўлаў. Сусветны патрыярх Іосіф ІІ — духоўны вадзіцель еўрапейскага маштабу