Рудзя́нка — рака ў Акцябрскім і Светлагорскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 29,7 км. Плошча вадазбору 205 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца каля паўночна-заходняй ускраіны аграгарадка Рассвет, упадае ў Бярэзіну за 3 км на ўсход ад вёскі Скалка. Рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — рака Пясчанка (справа).
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Акцябрскага раёна Катэгорыя:Рэкі Светлагорскага раёна Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны