Кражы С. 34. або Крожы, таксама Кражэй (, ) — мястэчка ў Літве, на рацэ Кражэнце. Уваходзіць у склад Кяльмскага раёна Шаўляйскага павета, адміністрацыйны цэнтр Кражэйскай сянюніі.

Месціцца за 17 км на ўсход ад Кельмаў, паміж Варнямі і Расейнамі. Належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Кражы (Crase) датуецца 1253 годам; былі ў ліку розных зямельных уладанняў, падараваных Міндоўгам Тэўтонскаму ордэну. З 1410 года з’яўляюцца звесткі пра Крожскую воласць. Каля 1421 года тут заснавалі касцёл. У старабеларускай мове запісваліся як Крожи, Кроже: «дорога. которая идеть съ Крожъ до Кельмъ».

З пачатку XV стагоддзя Крожамі валодалі Кезгайлы, у 1549 годзе Станіслаў Кезгайла тытулаваўся «графам на Крожах». З 1554 года — ва ўладанні Завішаў і Шэметаў, з 1568 года — Радзівілаў.

У 1607 годзе жамойцкі біскуп Мельхіёр Гедройц запрасіў у Крожы езуітаў. З 1608 года ў горадзе працавала езуіцкая місія, а з 1618 года — калегіум. Пры калегіуме дзейнічаў тэатр. У 1629—1742 гадах у Крожах размяшчалася духоўная семінарыя Жамойцкага біскупства. Захаваўся рэнесансны двухпавярховы будынак бурсы (інтэрната) езуіцкага калегіума, пабудаваны, як мяркуецца, у 1693 годзе. У калегіуме, затым у гімназіі на яго аснове выкладалі Мацей Казімір Сарбеўскі, Альберт Віюк-Каяловіч, Мацеюс Валанчус, Адам Крупскі; вучыліся Дыянізас Пашка, Сымонас Станявічус, Людвік Адам Юцэвіч.

У 1639 годзе тут заснавалі кляштар бенедыкцінак, у 1758 годзе — дом марыявітак.

У 1780 годзе атрымалі прывілей на таргі і кірмашы. Станам на 1790 год у Крожах было 160 двароў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

З 1918 года — у складзе Літвы.

Насельніцтва 1897 — 1761 чал. 1959 — 998 чал. 2001 — 784 чал. 2018 — 570 чал.

Славутасці Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1757—1763) і кляштар бенедыкцінак Калегіум езуітаў (XVII ст.)

Страчаная спадчына Касцёл езуітаў (захаваліся падмуркі)

Галерэя

Літаратура

Кроже //

Спасылкі

Катэгорыя:Кражы