Пратэста́нцтва ў Вялі́кім Кня́стве Літо́ўскім ― адно з трох найбуйнешых напрамкаў хрысціянства нароўні з праваслаўем і каталіцтвам, якія існавалі на землях Вялікага Княства Літоўскага (сучасныя Беларусь і Літва) у XVI—XVIII стагоддзях. Звязаны сваім паходжаннем з Рэфармацыяй ― шырокім антыкаталіцкім рухам XVI стагоддзя ў Еўропе.

Лютэранства

У Вялікім Княстве Літоўскім былі добра вядомыя погляды Яна Гуса, аднаго з прадвеснікаў Рэфармацыі. Яшчэ ў 1413 годзе двор вялікага князя літоўскага Вітаўта наведаў паплечнік чэшскага святара, актыўны праціўнік каталіцкай царквы Геранім Пражскі, пазней спалены інквізіцыяй на кастры. Падрабязнасці яго сустрэчы з вялікім князем невядомыя, але можна меркаваць, што тэолаг не прамінуў падзяліцца з ім сваімі поглядамі. У 1422 годзе па даручэнні Вітаўта ў Чэхію з пяцітысячным войскам прыбыў князь Жыгімонт Карыбутавіч, які ўзначаліў гусітаў. У 1424 ён заняў Прагу, дзе абвясціў сябе каралём, аднак неўзабаве быў вымушаны вярнуцца ў Вялікае Княства Літоўскае.

Неўзабаве пасля пачатку Рэфармацыі ідэі Лютэра распаўсюдзіліся на значнай тэрыторыі. З Германіі яны трапілі ва Усходнюю Прусію і Лівонію, а пасля і ў Польшчу. У 1525 годзе вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Альбрэхт Гогенцолерн правёў секулярызацыю прускіх валоданняў Ордэну і абвясціў сябе герцагам свецкай дзяржавы Прусія. У тым самым года пад уплывам Лютэра і яго паплечніка Філіпа Меланхтана Альбрэхт абвясціў Прусію лютэранскай дзяржавай. З Прусіі новае вучэнне стала хутка распаўсюджвацца ў Жамойці і АўкштоцеПлисс В. И. Исторический очерк проникновения и распространения реформации в Литве и Западной Руси // Христианское чтение. ― СПб,. 1914ю — № 2..

Польскае каталіцкае духавенства ацаніла небяспеку новай ідэалогіі. У 1520 годзе яно сабралося ў Пётркаве на Сабор пад кіраўніцтвам архібіскупа гнезненскага Яна Ласкага і забараніла лютэранскія кнігіJohn Łaski // Catholic Encyclopedia. ― New York: Robert Appleton Company, 1913., аднак іх распаўсюджанне працягнулася: нават у польскай сталіцы, Кракаве, дзе пры ўніверсітэце адкрыта працягвалі прадаваць сачыненні Лютэра. У 1523 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары загадаў кашталяну кракаўскаму Крыштафу Шыдлавецкаму, каб «ніхто не ўносіў у каралеўства кнігі Лютэра ці каго-небудзь з яго паслядоўнікаў… ніхто пад пагрозай смяротнай кары і канфіскацыі ўсёй маёмасці не наважваўся ўхваляць, а тым больш прапаведваць і распаўсюджваць яго шкоднае і ўжо асуджанае вучэнне»Беднов В. Православие в Литве и Польше при короле Сигизмунде II Августе // Православная Церковь в Польше и Литве. — Мн.: Лучи Софии, 2003..

У Данцыгу ў 1524 годзе пяць цэркваў былі перавернуты ў пратэстанцкія, а ўслед за імі неўзабаве і астатнія. Жыгімонт Стары выдаў загад аднавіць каталіцтва ў Данцыгу, а адпалым ад яго выехаць з Польшчы за 24 гадзіны пад пагрозай смяротнага пакарання. Але за Данцыгам наступавалі Сандамір і іншыя гарады. Ва ўніверсале 1534 сандамірскаму кашталяну Пятру Кміту-Сабенскаму кароль пісаў: «У каралеўстве з’явілася мноства людзей, ахвочых да навізны, якія не толькі таемна, але і наяве прымаюць і распаўсюджваюць асуджаныя Саборамі ерасі… пасылаюць сваіх маладых сваякоў у Вітэнберг, каб яны, увабраўшы з маладосці вучэння Лютэра, тым з большым запалам па вяртанні на айчыну распаўсюджвалі гэта вучэнне, а іншыя па сваёй волі і па радзе сяброў наўмысна ездзяць да Лютэра і іншых начальнікаў новых сектаў, каб бліжэй даведацца і засвоіць сабе іх аблуды»Митрополит Макарий (Булгаков). История Русской церкви, т. 9, кн. IV. История Западнорусской или Литовской митрополии. 1458—1596. ― СПб., 1879. С. 312.

Звесткі пра адну з найранейшых лютэранскіх грамад у ВКЛ датаваныя 1535 годам, калі слуцкі князь Юрый Алелькавіч надаў у сваім горадзе зямлю для пабудовы лютэранскай царквыЖивописная Россия. Отечество наше в его поземельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. Под ред. П. Семенова. — Т. III, ч. I. ― Мн., 1993. С. 101.

Лютэранства прымалі збольшага мяшчане-немцы, з мясцовых да яго звярнулася зусім нязначная доля жыхароўПаславські І. В. Реформація та її впливи на українське духовне життя в історіософії М. Грушевського // Грушевський М. Зб. праць. ― Львів, 1994. С. 164—175. Аднак і гэта выклікала забаронныя меры ў адказ, і ў ліпені 1538 годзе кароль Жыгімонт Стары выдаў эдыкт супраць лютэран і анабаптыстаў з пагрозай ― за распаўсюджанне рэлігійных аблудаў сканфіскоўваць маёмасць і высылаць з краіны. Аднак гэтага аказалася недастаткова, і ў 1542 выходзіць новы эдыкт, які надзяліў духавенства ў асобе віленскага біскупа судовай уладай над ератыкамі і дысідэнтамі. Пратэстантаў пазбаўлялі дваранства. Было забаронена наймаць настаўнікамі немцаў, пасылаць шляхецкіх юнакоў у Германію дзеля адукацыі.

Аднак законы выконваліся кепска. Праз супрацьдзеянне княжацкіх родаў кароль быў вымушаны ў 1543 загад пра забарону замежнай адукацыі скасаваць, пакінуўшы толькі забарону прывозіць дахаты «ератычныя» сачыненні. Але яны ўжо даўно былі распаўсюджаны. Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Альбрэхт выдаваў вялікую колькасць перакладаў літургічных і іншых кніг і накіроўваў іх у Літву. Па яго заказу пастар Марцін Мажвід пераклаў на літоўскую мову лютэранскі канцыянал. У Кёнігсбергу быў заснаваны лютэранскі ўніверсітэт (1544) з жыллём і стыпэндыяй для васьмі літоўцаў* История Кёнигсбергского ўниверситета . Сярод выкладчыкаў таксама былі два літоўцы: Станіслаў Рапаліёніс і Абрагам Кульва, выгнаныя з Вільні за прапаганду ідэй ЛютэраРапалоніс // Вялікае Княства Літоўскае. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцакевіч. — С. 507. — ISBN 985-11-0378-0.

Нягледзячы на строгасці, у 1539 годзе віленскі ўраджэнец, ксёндз і доктар філасофіі Абрагам Кульва адчыніў у Вільні школу для шляхецкай моладзі і актыўна выступаў з лютэранскімі казаннямі, слухаць якія паступова сабралося ці не ўсё нямецкае насельніцтва горадаVilnius school of Abraomas Kulvietis // A short history of Vilnius University — Vilnius: Mokslas Publishers, 1979. — P. 12..

Віленскі біскуп Павел Гальшанскі звярнуўся да Жыгімонта Старога з просьбаю ўмяшацца. Кароль выдаў эдыкт, па якім Кульва павінен быў з’явіцца на духоўны суд, пакаяцца і панесці пакаранне. Кульва ўцёк у ПрусіюАдам Киркор. Историко-статистические очерки города Вильно . Па яго ад’ездзе прапаведнікам лютэранства ў Літве стаў Ян Вінклер, ксёндз віленскага касцёла Св. Ганны. Віленскі біскуп забараніў яму не толькі служыць, але і ўвогуле з’яўляцца ў віленскіх касцёлахOchmanski J. Biskupstvo wilenskie w sredniowieczu. — Poznan, 1972. Тады Вінклер адкрыў лютэранскую малельню ў доме віленскага купца Морштына. Утварылася лютэранская грамада, у асноўным з немцаўФлавиан Добрянский. Старая и новая Вильня .

На Нямецкай вуліцы была пабудавана кірха, якая праіснавала да 1944Kosman M. Konflikty wyznaniowe w Wilnie (Schyłek XVI—XVII w.) // Kwartalnik Historyczny. — R. 79. — 1972. — S. 3 — 19.

Сын Жыгімонта Старога — кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст, стаў апекаваць пратэстантаў. Выхаваны пры двары маці каралевы Боны Сфорцы, ён пасябраваў з духоўнікам маці Франчэскам Лісманіні, таемным прыхільнікам Рэфармацыі. Будучы кароль знаёміўся з творамі дзеячаў Рэфармацыі, нават адсылаў Лісманіні ў Швейцарыю набываць кнігіReformations in Eastern Europe. Несумненна, размаўляў кароль і з прыдворнымі прапаведнікамі Янам Казмінскім і Лаўрэнціем (Дыскордыем) з Прашовічаў, якіх узяў з сабой у Літву ў 1544В. Плисс. Исторический очерк….

Жыгімонт Аўгуст перапісваўся з Кальвінам. Апошні прысвяціў каралю тлумачэнне на пасланне Паўла да яўрэяў. Папа Рымскі вінаваціў караля ў патуранні пратэстанцкаму рухуБункевич Н. С. К вопросу о развитии и особенностях лютеранства в Беларуси // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: [зборнік артыкулаў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы»; [навуковы рэдактар А. І. Лакотка] — Вып. 9 / [рэдактар-укладальнік А. Г. Алфёрава] ― С. 251―258.

Толькі ў канцы свайго валадарання Жыгімонт Аўгуст пачаў абыякава ставіцца да пратэстантаў. Пры езуітах у 1564 і 1565 з’явіліся яго ўніверсалы супраць рэфарматараў.

Кальвінізм

Парыжскі багаслоў Жан Кальвін, уважліва вывучыўшы працы Марціна Лютэра, у 1532 годзе стаў прапаведнікам-пратэстантам, паступова здабываючы адзінадумцаў. Кальвін, аднак, спавядаў крыху іншыя ідэі, чым Лютэр. Кальвінізм здзейсніў прынцып простай і таннай царквы, набажэнства звёў галоўным чынам да чытання Бібліі. Асноўная дагматычная і адрозная рыса кальвінізму ― ідэя пра безумоўнае прадвызначэнне. Паслядоўнікаў Кальвіна сталі называць рэфарматарамі, у Францыі іх звалі гугенотамі. Кальвін надаў пратэстанцтву ўніверсальны характар (у супрацьлегласць чыста нямецкаму характару лютэравай рэфармацыі). «Царкоўныя ўставы» Кальвіна сталі асновай пабудовы кальвінісцкіх грамад у іншых краінах, у тым ліку і ў ВКЛ.

Кальвін перапісваўся з многімі валадарамі ў Еўропе, у тым ліку з князем Мікалаем Радзівілам Чорным і кракаўскім ваяводам Янам ТарноўскімПоршнев Б. Ф. Кальвин и кальвинизм // Вопросы истории религии и атеизма. Вып. 6. ― М.. 1958.

Мікалай Радзівіл Чорны з 1529 жыў і выхоўваўся пры каралеўскім двары ў Кракаве, у 1534 пачаў навучанне ў Кракаўскім універсітэце. Беларускі гісторык К. Шышыгіна-Патоцкая піша:

.

Мікалай Радзівіл Чорны і стаў у ВКЛ абаронцам і апекуном кальвінізму. Найперш ён адчыніў кальвінісцкую малельню ва ўласнай хаце на Лукішках пад Вільняй. У 1561 на віленскім Бернардзінскай плошчы ён паставіў мураваны храм, адчыніў малітоўні ва ўласных маёнтках ― у Клецку, Нясвіжы, Оршы, Дзявалтаве, Іўі, Шылянах, Кейданах, Біржах, БрэсцеА. К. Киркор. Историко-статистические очерки города Вильно // В память пребывания Государя Императора Александра II в Вильне, 6 и 7 сентября 1858 г. Издание Виленской археологической комиссии. = Na pamiątkę pobytu Najjaśniejszego Cesarza Jego Mości Alexandra II w Wilnie 6 I 7 wrzesnia 1858. Wydanie kommisji archeologicznej Wileńskiej. ― Wilno: J. Zawadski, 1858. S. 17 — 44.

У 1560-я былі створаны кальвінісцкія абшчыны ў Брэсце, Нясвіжы, Клецку і інш. Радзівіл прызначыў кальвінісцкіх пастараў: Марціна Чаховіца і Вендрыхоўскага ― у Вільні, Сымона Буднага ― у Клецку, Лаўрэнція Крышкоўскага ― у Нясвіж, Сымона Зака ― у Брэст і да т. п.

У 1557 у Вільні пад старшынствам Мікалая Радзівіла Чорнага адбыўся першы ўстаноўчы Сінод пратэстантаў Вялікага Княства. Былі абраныя кіраўнічыя органы пратэстанцкай царквы. Дзейнасцю суполак кіраваў суперінтэндант. Ён склікаў сіноды і вёў актуальныя справы. Непасрэдную працу ў насельніцтве вялі прапаведнікі. Са свецкіх асоб абіралі сеньёраў, якія кантралявалі жыццё царкоўных грамадГоворский К. О введении, распространении и судьбе кальвинизма в Белоруссии // Вестник Юго-Западной и Западной России, 1864, № 4. С. 19-28.

Да 1560 кальвінізм вызнавала большасць магнатаў ВКЛ: Сапегі, Кішкі, Хадкевічы, Тышкевічы, Саламярэцкія, Дарагастайскія і інш. На думку гісторыка царквы А. У. Карташова, такая схільнасць праваслаўных родаў да кальвінізму тлумачыцца інстынктам супраціўлення каталіцтву як зброі паланізацыі і лацінізацыі ― «апратэстанцімся, каб не аблацініцца і не апалячыцца»Карташёв А. В. Очерки по истории русской церкви: В 2-х тт. ― М.: ТЕРРА, 1992.― Т.1.- С. 582—609.