Кшыштаф Шыдлавецкі (; 1467, Шыдловец — 29 снежня 1532, Кракаў) — дзяржаўны дзеяч Каралеўства Польскага, падскарбі надворны каронны ў 1507—1510, кашталян сандамірскі з 1509, падканцлер каронны з 1511, канцлер вялікі каронны з 1515, староста генеральны кракаўскі з 1515, ваявода кракаўскі у 1515—1527, кашталян кракаўскі з 1527. Староста серадзскі, навакорчынскі, гастынінскі, сахачаўскі і лукаўскіUrzędnicy województwa krakowskiego XVI—XVIII wieku. Spisy. / Oprac. Stanisław Cynarski i Alicja Falniowska-Gradowska. — Kórnik, 1990. — S. 97. , граф шыдлавецкі.

Біяграфія Сын Станіслава і Ганны (з роду Лебедзь), брат Мікалая.

Кіраваў знешняй палітыкай Польскай дзяржавы ў перыяд кіравання Жыгімонта I Старога. Быў прыхільнікам Габсбургаў і стварэння антытурэцкай лігі. Уступіў у Ордэн Дракона і атрымаў ад імператара Максіміліяна I герб «Адрованж» і тытул графа.

У 1515 годзе сумесна з біскупам Пятром Таміцкім распрацаваў пагадненне з Габсбургамі, што прывяло да сустрэчы трох манархаў у Вене, якая адбылася ў тым жа годзе. Быў палітычным праціўнікам каралевы Боны. Ініцыятар чатырохгадовага перамір’я з Альбрэхтам Гогенцолернам, заключанага 5 красавіка 1521 года.

У 1514 годзе за 10 тысяч флорынаў набыў горад Апатаў, дзе ў касцела Святога Марціна і быў пахаваны. Скульптурнае надмагілле Кшыштафа Шыдлавецкага выканана ў майстэрні Барталамеа Берэчы пры ўдзеле Джавані Чыні і ўпрыгожана знакамітым бронзавым барэльефам.

Сярод іншых дзеячаў свайго часу намаляваны на карціне Яна Матэйкі «Прускі амаж».

Сям’я Жонкай Крыштафа каля 1512 года стала Сафія з Таргавіска (? — 1556). Меў з ёй дачок: Сафію (каля 1513—1551), другую жонку вялікага кароннага гетмана Яна Амора Тарноўскага; Крысціну, жонку зембіцкага князя Іагана; Альжбету (1533—1562), жонку літоўскага канцлера Мікалая Радзівіла Чорнага.

Крыштаф быў апошнім мужчынскім прадстаўніком роду Шыдлавецкіх. Пасля яго смерці асноўныя маёнткі роду, у тым ліку і Шыдловец, праз шлюб дачкі Альжбеты перайшлі ў род Радзівілаў.

Літаратура Słownik biograficzny historii powszechnej do XVII stulecia / red. Kazimierz Lepszy. — Warszawa: Wiedza Powszechna, 1968.

Спасылкі

Генеалогія Шыдлавецкіх

Крыштаф Катэгорыя:Канцлеры вялікія каронныя Катэгорыя:Падканцлеры каронныя Катэгорыя:Падскарбіі надворныя каронныя Катэгорыя:Кашталяны сандамірскія Катэгорыя:Ваяводы кракаўскія Катэгорыя:Кашталяны кракаўскія Катэгорыя:Старосты кракаўскія Катэгорыя:Пахаваныя ў Свентакшыскім ваяводстве