Баі пад Ілавайскам — эпізод узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны у другой палове жніўня 2014 года, у ходзе якога разгарнуліся жорсткія баявыя дзеянні паміж украінскімі ўзброенымі сіламі і падраздзяленнямі МУС з аднаго боку, і ўзброенымі фарміраваннямі ДНРУкраїнська влада уточнює кількість вбитих під Іловайськом — з другога. Характар ​​баёў вызначаны стратэгічным становішчам Ілавайска, размяшчанага за 25 км на ўсход ад Данецка — пераход Ілавайска пад кантроль украінскіх узброеных сіл дазволіў бы завяршыць блакаванне сепаратыстаў у Данецку.

Ударныя групы ўкраінскіх добраахвотніцкіх і тэрытарыяльных батальёнаў пры падтрымцы армейскай бронетэхнікі і артылерыі ўвайшлі ў Ілавайск 18 жніўня. Яны здолелі ўзяць пад ​​кантроль большую частку горада. Ноччу з 24 на 25 жніўня сітуацыя радыкальна змянілася. З поўдня, у тыл праз расійска-ўкраінскую мяжу ўвайшлі бронекалоны расійскіх войскВійна-2014: Найбільші героїчні перемоги і трагічні поразки — еспресо tv. Пазіцыі пад Ілавайскам абстралялі з мінамётаў і танкаў. Праз дэзертырства пад ціскам праціўніка дэмаралізаваных украінскіх часцей ужо 28 жніўня падраздзяленні ў Ілавайску апынуліся ў акружэнні.

Ноччу 29 жніўня расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін звярнуўся да баевікоў з заклікам адкрыць калідор для акружаных украінскіх вайскоўцаў. Сепаратысты пасля заявілі, што гатовыя прапусціць байцоў без зброі і тэхнікі. 30 жніўня а 10:00 украінскія ваенныя арганізаванымі калонамі пачалі рух з горада, аднак калоны расстралялі, нанесшы вялізныя страты ўкраінскім батальёнам. Паводле афіцыйных дадзеных загінула 366 украінскіх вайскоўцаў, сотні байцоў былі паранены і захоплены ў палон, 158 чалавек лічацца зніклымі без вестакnovayagazeta.ru.

Паводле ГПУ галоўным вінаватым Ілавайскай трагедыі з’яўляецца ваеннае камандаванне Расіі. Генпракуратура Украіны паведаміла, што матэрыялы расследавання ваенных злачынстваў падчас падзеяў у Ілавайску перададзеныя ў офіс Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Сярод іншых фактараў трагедыі — дэзертырства, разлад арміі падчас кіравання прэзідэнта Віктара Януковіча і асобныя памылкі ўкраінскага ваеннага кіраўніцтваsvaboda.org.

Пасля цяжкай паразы пад Ілавайскам украінскія ўлады заключылі Мінскае пагадненне ў рамках кантактнай групы Украіна-Расія-АБСЕ з прыцягненнем прадстаўнікоў сепаратыстаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Данецкая Народная Рэспубліка Катэгорыя:Вайна на ўсходзе Украіны Катэгорыя:2014 год ва Украіне Катэгорыя:Канфлікты 2014 года Катэгорыя:Жнівень 2014 года Катэгорыя:Верасень 2014 года