Віленскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 6,3 тыс. км². Сталіца — горад Вільня.
Месты і мястэчкі: Астравец, Быстрыца, Варняны, Гедройцы, Гервяты, Дубінкі, Кернаў, Лаварышкі, Майшагола, Меднікі, Міхалішкі, Рудаміна, Салечнікі, Трокенікі, Шырвінты, Яшуны.
Гісторыя Узнік па Крэўскай уніі (1385) на аснове колішняга Віленскага княстваМікалай Камінскі. Віленскі павет // С. 286., уваходзіў у склад Віленскага ваяводства.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) утварыўся наноў шляхам аб’яднання шэрагу валасцей, якія раней падпарадкоўваліся беспасярэдне ваяводу віленскаму: Гедройцкай, Кернаўскай, Медніцкай, Майшагольскай, Меміскай, Няменчынскай, Рудамінскай. У склад павету ўвайшлі таксама магнацкія маёнткі (Дубінкі, Муснікі, Упнікі, Астравец, Вялькія, Малыя Салечнікі і інш.) і ўладанні касцёла (Веркі, Гервяты, Маляты, Панары, Рукойны, Шашолы).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніў сваё існаванне, яго тэраторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
Дэмаграфія У сяр. XVII ст. налічваў 16 501Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVII ст. па паветах // дым (каля 100—115 тыс. жыхароў). Па Трынаццацігадовай вайне (1654—1667) колькасць дымоў скарацілася да 8,5 тыс.
У апошняй чвэрці XVIII ст. насельніцтва павету дасягала 125—160 тыс. чал. (20,7 тыс. дымоўPowiat wileński // S. 337.)
Геаграфія У склад Віленскага павета ўваходзіла тэрыторыя Быстрыцкага, Інтурскага і Кернаўскага старостваў (дзяржаўных валасцей), 40 вялікакняжацкіх дзяржаўPowiat wileński // S. 338., а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Плошча павету складала каля 6,3 тыс. км², з іх каля 0,5 тыс. км² знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. За ўвесь час існавання яго межы практычна не змяняліся — асобныя прыгранічныя маёнткі перадаваліся з павету ў павет.
Адметнасцю павету была адсутнасць буйных лаціфундый, пераважалі дробныя і сярэднія памерам (да 500 дымоў) маёнткі. Дамінавала шляхецкая ўласнасць (да 74 % дымоў). Дзяржаве належала каля 13 % дымоў, касцёлу — таксама 13 %.
Ураднікі
Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Першым падкаморыем быў Я. Лявон, суддзёй земскім — Ю. Белазор, падсудкам — С. Касінскі, пісарам — А.Мацкевіч, павятовым харунжым — С. Нарбут.
Павятовую шляхту ўзначальваў кашталян віленскі.
Літаратура
Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Віленскага ваяводства
Катэгорыя:Гісторыя Вільні