Глябо́вічы — вялікалітоўскі арыстакратычны род герба «Ляліва». Адзін з багацейшых і ўплывовых родаў Вялікага Княства Літоўскага. З роду паходзяць многія выдатныя дзяржаўныя дзеячы. Згас 18 красавіка 1669 года са смерцю Ежы Караля Глябовіча.

Паводле падання, паходзяць ад ваяводы смаленскага і дарагабужскага Глеба Вяжэвіча, які жыў у XV стагоддзі. Некаторыя даследчыкі выводзяць паходжанне роду ад Гедзіміна або ад маршалка Манівіда. Імаверна, Глеб паходзіў з баяр Смаленскай або Полацкай зямель.

Глябовічы валодалі землямі ў Мазырскім, Ігуменскім, Аршанскім і Новагародскім паветах, а таксама на Смаленшчыне, Віцебшчыне і ў Польшчы. Глябовічам належалі гарады Дуброўна і Заслаўе, палацы ў Вільні і Менску.

Пасля смерці Глеба Вяжэвіча ў яго засталіся ўдава Ганна Мілохна Рачкоўна, імаверна, менавіта дзецьмі Глеба Вяжэвіча былі Юрый, Станіслаў і Пётр, якія займалі ў Вялікім Княстве Літоўскам высокія ўрады.

Вядомыя асобы Юрый Глябовіч (? — паміж 1520 і 1524) — намеснік смаленскі ў 1492—1499, аршанскі і аболецкі ў 1500—1501, віцебскі ў 1503—1508 і смаленскі ў 1508—1514 гадах. Староста мерацкі з 1514 і ваўкавыскі з 1520 (1518?Храмянкова Л. Глябовічы // Філаматы. Бюлетэнь Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)». — № 2 (5). — 2003.) года. Мікалай Юр’евіч (? — 1514) — староста дарагічынскі і слонімскі. Ян Юр’евіч (каля 1480 — 23 красавіка 1549) — маршалак гаспадарскі ў 1516—1542, дзяржаўца мсціслаўскі з 1527 і радунскі, ваявода віцебскі з 1528, полацкі з 1532, віленскі з 1542, канцлер вялікі літоўскі з 1546 года. Быў даверанай асобай каралевы Боны. Ян Янавіч (1544 — ліпень 1590) — дзяржаўца анікштанскі ў 1571—1585, кашталян менскі ў 1571—1585, староста анікштанскі (1575—1590), староста радашковіцкі (1576—1590), падскарбі земскі літоўскі і піпісар у 1580—1586, дзяржаўца ўпіцкі з 1584, кашталян троцкі з 1585, ваявода троцкі з 1586 года.. Мікалай Янавіч (? — 18 лістапада 1632) — падстолі вялікі літоўскі з 1605, ваявода смаленскі з 1611, кашталян віленскі з 1621 года. Ежы Мікалаевіч (? — 18 красавіка 1669) — староста анікштанскі і радашковіцкі з 1633, падстолі вялікі літоўскі з 1639, стольнік вялікі літоўскі з 1643, ваявода смаленскі з 1643, староста жамойцкі з 1653, ваявода віленскі з 1668 года. Апошні мужчынскі прадстаўнік роду. Станіслаў Глябовіч (? — пасля 1513) — намеснік мерацкі ў 1492—1495, маршалак гаспадарскі ў 1492—1511, намеснік віцебскі ў 1495—1501, браслаўскі з 1501, полацкі з 1502, ваявода полацкі з 1502 года. Вядомы дыпламат. Удзельнічаў у пасольствах да вялікага князя маскоўскага ў 1492, 1499, 1503, 1504 і 1511 гадах. Пётр Глябовіч (? — пасля 1522) — намеснік наваградскі ў 1502 і крэўскі у 1511—1522 гадах.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі