«Псалтыр», кніга псалмоў (; ; Тэгілім — «Хвалы») — адна з біблейскіх кніг Старога запавету, якая змяшчае 150 розных па зместу і жанру твораў і ўяўляе сабой зборнік рэлігійнай лірыкі. Аўтарства прыпісваецца іўдзейскаму цару Давыду, які жыў у 11 ст. да н.э. Гэты зборнік рэлігійнай лірыкі ў сваім канчатковым выглядзе быў складзены для патрэб іерусалімскага храмавага культу, відаць, у паслявавілонскую эпоху, г.зн. не раней 6 ст. да н.э. Як калектыўны паэтычны зборнік, які на працягу доўгага бытавання дапаўняўся і рэдагаваўся, Псалтыр параўнаўча позна ўвайшоў у канон іўдзейскіх свяшчэнных кніг храмавага песнапенняСкарына Ф. Творы:… С. 127—128..
Гэтай паэтычнай кнігай псалмоў адкрываецца трэці раздзел старазапаветнага канона царкоўнай Бібліі. Як кнігу рытуальна-культурнага прызначэння Псалтыр ад іудзеяў запазычылі прыхільнікі хрысціянства і таксама пачалі ўжываць яго на сваіх малітоўных сходах. Ужо з 3 ст. Псалтыр пачаў пашырацца ў перакладзе на грэчаскую мову. У 9 ст. кнігу псалмоў для патрэб славянскіх хрысціян пераклалі з грэчаскай мовы заснавальнікі славянскай пісьменнасці, браты-асветнікі Кірыл і Мяфодзій. 3 часу прыняцця хрысціянства на Русі ў 986/988 годзе Псалтыр стаў тут адной з папулярных кніг Бібліі. Як кніга, якая пастаянна ўжывалася пры богаслужэнні, яна была вядома і ў пашыраным варыянце, дзе тэкст кананічнага Псалтыра падаваўся ў спалучэнні з тэкстам «Часаслоўца» і меў характар зборніка малітваў і псалмоў, неабходных для пэўнага часу царкоўнага богаслужэння, у якім падаваліся кароткія тлумачэнні на тыя або іншыя яго псалмы. Шырока бытаваў таксама Тлумачальны Псалтыр. Гэтыя каментарыі да псалмоў, як правіла, належалі такім вядомым аўтарытэтам хрысціянскай царквы, як Іаан Златавуст, Амвросій, Аўгусцін і інш.
У эпоху сярэднявечча Псалтыр быў адной з галоўных кніг навучання грамаце. Вывучэнне гэтай кнігі лічылася дастатковым для таго, каб быць падрыхтаваным да выканання царкоўнай службы, бо той, хто ведаў Псалтыр, успрымаўся тады грамадствам як асоба адукаваная, здольная чытаць усялякія іншыя кнігі. Псалтыр у далёкім мінулым служыў не толькі настольнай кнігай кожнага адукаванага чалавека, але нярэдка быў і яго неразлучным спадарожнікам у час розных доўгатэрміновых паездак і падарожжаў. Таму невыпадкова, што Ф. Скарына, улічваючы такую вострую практычную патрэбу ў гэтай кнізе, пачаў сваю друкарскую дзейнасць менавіта з Псалтыра і выдаў яго двойчы: у Празе (1517) і ў Вільні (1522) у складзе так званай «Малой падарожнай кніжкі».
У Псалтыры веруючыя бачылі магічны сродак лячэння і ачышчэння чалавека, папярэджання розных бед, своеасаблівае «лекарство душевное». Гэтую кнігу нярэдка чыталі над хворым, які пакутаваў ад цяжкіх і працяглых, асабліва псіхічных, хвароб, прычыну якіх вытлумачвалі шкодным уплывам нячыстай сілы. Успрыняцце магічнай сілы ўздзеяння Псалтыра выяўлялася і ў звычаі чытання яго над нябожчыкам. Па Псалтыру на Русі таксама варажылі. Усе гэтыя факты сведчаць аб вялікай папулярнасці Псалтыра ў даўнія часы і важнай яго ролі ў духоўным жыцці сярэдневяковага чалавека.
Структура
+ Суаднясенне нумарацыі і зместа псалмаў у Септуагінце і масарэцкім тэксце БіблііМасарэцкі тэкстСептуагінтаКаментарыйПс 1-8Пс 1-8Змест і нумарацыя аднолькавыяПс 9-10Пс 9У Септуагінце псалмы 9 і 10 злучаны у адзінПс 11-113Пс 10-112Нумарацыя разыходзіцца на 1 пунктПс 114—115Пс 113У Септуагінце псалмы 114 і 115 злучаны у адзінПс 116Пс 114—115У Септуагінце — два псалмы. 115-ы пачынаецца з 10 верша 116 псалма масарэцкай версііПс 117—146Пс 116—145Нумарацыя разыходзіцца на 1 пунктПс 147Пс 146—147У Септуагінце — два псалмы. 147-ы пачынаецца з 12 верша 147 псалма масарэцкай версііПс 148—150Пс 148—150Змест і нумарацыя аднолькавыя
Псалом 151 адсутнічае ў масарэцкім тэксце.
Гл. таксама Псалмы Кафізма
Літаратура .
Спасылкі
Псалтыр у перакладзе Васіля Сёмухі Кніга псальмаў у перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча Псалтыр у перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Псалтыр Давіда ў перакладзе Аляксандра Надсана: Псалмы 1-76 , псалмы 77-150 , выданне 2016 года, псалмы 1-151 Пакутныя Псальмы: 6, 31, 37, 50, 101, 129, 142 (вершаваны пераклад Вінцука Адважнага) Кніга Псальмаў. Псальмы 1-8 (пераклад Язэпа Германовіча) Кніга псальмаў у перакладзе Язэпа Германовіча Георгі Станкевіч — Псалтыр (Пс. 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 22, 50, 62, 83, 136) Псалмы 50, 53, 54, 90 у перакладзе Вацлава Пануцэвіча Псалом 50/51 (каяльны) у перакладзе БАПЦ Выбраныя псалмы : пераклад у Службоўніку БАПЦ Выбраныя псалмы (пераклад мітрапаліта Андрэя (Крыта) Псалом 50 (пераклад протаерэя Сергія (Гардуна)) Псалцір у перакладзе Міхаіла Астапчыка Кніга Псальмаў у перакладзе Антонія Бокуна Наста Кудасава — Псальмы (Пс. 1, 8, 22, 50, 62, 83, 136) Антон Францішак Брыль — Ψальм 127 (126) Аляксандр Ворвуль — 33 Псалом Давіда. 50 Псалом Давіда Анатоль Бярозка (Смаршчок-Рэпкаў) — Пасальм 137 Кніга Псальмаў у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Псальмы ў перакладзе Антонія Бокуна Псальмы ў перакладзе Э. К. Сабілы, С. А. Малахава Псалтыр у перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы Алесь Аўдзяюк — 7 псальмаў. Падрадковы пераклад са старагабрэйскай мовы
Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Пісанні Катэгорыя:Псалтыры