Парламенцкія выбары ва Украіне 2014 года — пазачарговыя парламенцкія выбары ва Украіне адбыліся 26 кастрычніка 2014 года. На выбарах быў абраны склад Вярхоўнай Рады Украіны 8-га склікання.
Выбарчая сістэма Законам «Аб выбарах народных дэпутатаў Украіны» устаноўлены 5% прахадны бар'ер і змешаная выбарчая сістэма. Палову (225 дэпутатаў) ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады (450) выбарцы абяруць ў адмамандатных (мажарытарных) акругах. Пераможа той кандыдат, які атрымае болей галасоў выбарцаў, чым астатнія. Другая палова мандатаў размяркоўваецца паміж партыямі, за спісы якіх прагаласавала звыш 5% выбарцаў. Мандаты размяркоўваюцца прапарцыйна да атрыманых партыямі адсоткаў.
Вынікі выбараў
Арыентаваныя на збліжэнне з Еўрапейскіім Саюзам партыі атрымалі пераважную большасць месцаў. Пэўнай нечаканасцю выбараў стала перамога па спісах «Народнага Фронту» Арсеня Яцанюка, а не прэзідэнцкага «Блоку Пятра Парашэнкі». Не былі абраныя дэпутаты ад часова акупаваных Расіяй АР Крым, Севастополя, а таксама акупаваных частак Данецкай ды Луганскай абласцей. Упершыню не здолелі прайсці бар’ер камуністы. Таксама не здолелі прайсці бар’ер і нацыяналісты з УА «Свабода» і «Правага Сектара».
+ Вынікі выбараў Партыя Працэнт галасоў «за» ў шматмандатнай акрузе Атрымана мандатаў у шматмандатнай акрузе Перамог у аднамандатных акругах Атрымана месцаў (агулам) Народны Фронт 22,14 64 18 82 Блок Пятра Парашэнкі 21,82 63 68 131 Самапомач 10,98 32 1 33 Апазіцыйны блок 9,43 27 2 29 Радыкальная партыя 7,45 22 0 22 УА «Бацькаўшчына» 5,68 17 3 20 УА «Свабода» 4,71 0 6 6 Камуністычная партыя Украіны 3,88 0 0 0 Моцная Украіна 3,12 0 1 1 Грамадзянская пазіцыя 3,11 0 0 0 ЗАСТУП 2,66 0 1 1 Астатнія (меней за 2 % па спісу)
Спасылкі Афіцыйны сайт ЦВК
Катэгорыя:Выбары ва Украіне Катэгорыя:2014 год ва Украіне Катэгорыя:Падзеі 26 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2014 года Катэгорыя:Выбары 2014 года