Іван Зайц (, , Рыека, Харватыя — , Заграб) — харвацкі кампазітар, дырыжор, педагог.
Біяграфія Вучыўся ў Л. Росі ў Міланскай кансерваторыі. У 1855—1862 гг. дырыжор і канцэртмайстар гарадскога тэатральнага аркестра ў Рыека. У 1862—1870 гг. працаваў у Вене, з 1870 — у Заграбе; дырыжор і кіраўнік музычнай частцы Харвацкага нацыянальнага тэатра, дырэктар і выкладчык школы Музычнага таварыства. Яго дзейнасць адыграла значную ролю ў развіцці харвацкай музычнай культуры. Аўтар каля 1200 твораў, сярод якіх каля 20 опер, 30 аперэт, музыка да спектакляў, а таксама вакальных твораў (каля 60 кантат, 250 хораў, 200 песень, у тым ліку царкоўных). Найбольш вядомая яго опера «Нікола Шубіч-Зрыньскі».
Імя Івана Зайца носіць Харвацкі нацыянальны тэатр () у ЗагрэбеHrvatsko narodno kazalište Ivana pl. Zajca u Rijeci .
Спасылкі Музыкальная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор. Под ред. Ю. В. Келдыша. 1973—1982.
Катэгорыя:Мастацтва Харватыі