«Лавец у жыце» (; часта сустракаецца назва «Над прорвай у жыце» — пераклад з рускага перакладу «Над пропастью во ржи») — раман амерыканскага пісьменніка Джэрома Сэлінджэра.
Раман перакладзены на большасць сусветных моў. У 2005 годзе часопіс «The Times» уключыў раман у спіс 100 самых лепшых англамоўных раманаў, напісаных пачынальна з 1923 года. Выдавецтва «Modern Library» уключыла яго ў спіс 100 лепшых англамоўных раманаў XX стагоддзя.
Сюжэт У рамане ад імя шаснаццацігадовага юнака Холдэна Колфілда ў выразна адкрытай форме распавядаецца пра яго абвостранае ўспрыманне амерыканскай рэчаіснасці і непрыманні агульных канонаў і маралі сучаснага грамадства. Пошукі падлетка ў дарослым жыцці распавядаюць пра тое, што кожны з нас застаецца крыху дзіцём са сваімі чаканнямі, страхамі і расчараваннямі, смеласцю і рашучасцю супраціву ілжываму свету дарослых.
Літаратура
Катэгорыя:Творы Джэрома Сэлінджэра Катэгорыя:Раманы 1951 года Катэгорыя:Раманы ЗША Катэгорыя:Кнігі 1951 года Катэгорыя:Раманы на англійскай мове Катэгорыя:Дэбютныя раманы