Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ — дадатная тэктанічная структура другога парадку на поўдні Беларусі ў межах Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ крышталічнага падмурку ў выглядзе структурнага носа Палескай седлавіны заходзіць далёка ў Прыпяцкі прагін, падзяляе дзве структуры другога парадку — Старобінскую і Тураўскую цэнтрыкліналі. У склад выступа ўваходзяць Мікашэвіцкі і Жыткавіцкі горсты і Случскі грабен, які аддзяляе іх адзін ад аднаго.
Выступ мае памеры 60×10 км і цягнецца з захаду на ўсход. Падмурак на выступу перакрыты маламагутнай (10-50 м) тоўшчай асадкавых парод мезазоя і кайназоя (у цэнтральнай частцы), верхняга пратэразоя і дэвона (у краявых частках). Да выступа прымеркаваны радовішчы рэдкіх металаў (Дыябазавае), будаўнічага каменю (Мікашэвічы, Сітніцкае, Жыткавіцкае, Бярэзінскае) і кааліна (Людзяневічы, Дзедаўка, Сітніца, Браніслаў).
На базе Мікашэвіцкага радовішча будаўнічага каменю працуе прадпрыемства «Граніт».
Літаратура Геалогія Беларусі / Пад рэд. А. С. Махнача і інш. — Мн., 2001. — 815 с. Карысныя выкапні Беларусі / Пад рэд. П. З. Хоміча. — Мн., 2002. — 528 с.
Катэгорыя:Тэктоніка Беларусі Катэгорыя:Геалогія Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Геалогія Лунінецкага раёна