right|thumb|Сярэбраная тэтрадрахма Бар-Кохбы. Аверс:Іерусалімскі Храм, фасад з узыходнай зоркай, надпіс «Шыман». Рэверс: , тэкст: «за свабоду Іерусаліма» right|thumb|Сярэбраны зуз (дэнарый) Бар-Кохбы. Аверс: Трубы, акружаныя надпісам «За свабоду Іерусаліма». Рэверс: Ліра, па кругу надпіс «Другі год свабоды Ізраіля» Шымон Бар-Кохба () — правадыр паўстання іўдзеяў супраць рымлян пры імператары Адрыяне, у 131—135 гг. н.э.
Біяграфія На працягу 115—118 гадоў іўдзеі тры разы беспаспяхова спрабавалі пакласці канец рымскаму панаванню; нарэшце, у 130 г., неадкладна пасля ад'езду Адрыяна з Сірыі, падрыхтаванае ўпотай паўстанне пачалося зноў — і на чале руху стаў Бар-Кохба.
Сапраўднае яго імя было Шымон Бен-Касіба. Яму далі мянушку Бар-Кохба, гэта значыць «сын зоркі», паколькі старажытнае месіянскае прароцтва Білама () пра зорку, якая ўзыходзіць ад Якава, павінна была, паводле меркавання яго прыхільнікаў, споўніццца на ім. Вядомы таксама пад абразлівым імем Бар-Казіва, ці Бар-Косба (па-арамейску «сын хлусні»), якое далі яму, відавочна, яго праціўнікі ці тыя, хто расчараваўся ў ім пасля паражэння паўстання. Спачатку Бар-Кохба змагаўся з вялікім поспехам супраць рымлян, якія прымушаны былі нават пакінуць Іерусалім, так што ён быў абвешчаны царом і стаў чаканіць манету.
Вайна перайшла па-за межы ўласна Ізраіля; 50 гарадоў і шмат вёсак перайшлі пад уладу паўстанцаў, якіх падтрымліваў таксама знакаміты рабі Аківа са сваімі вучнямі. Калі з'явіўся палкаводзец Адрыяна Юлій Север, паўстанцы перайшлі да абароны і Іерусалім паў. Пасля гэтага Бар-Кохба схаваўся ў крэпасці Бейтар — і ў жніўні 135 года абложаныя былі голадам вымушаны здацца. Сам жа Бар-Кохба загінуў ад укусу змяі.
Сотні тысяч (каля 580 000) іўдзеяў загінулі ў гэтай барацьбе, многія, сярод якіх быў рабі Аківа, былі пакараны смерцю і раскрыжаваны, жорсткія пакаранні сталі вынікам спробы іўдзеяў вярнуць сабе палітычную незалежнасць.
Літаратура
Вавілонскі Талмуд, трактат Гітын 52 Дыян Касій, 69 глава Мюнтэр, «Der jüdische Krieg unter den Kaisern Trajan und Hadrian» (Альтона, 1821).
Спасылкі
Бар-Кохба — артыкул з Энцыклапедыі «Рэлігія» Бар-Кохба — артыкул з Праваслаўнай энцыклапедыі
Катэгорыя:Правадыры паўстанняў Катэгорыя:Постаці яўрэйскай гісторыі Катэгорыя:Яўрэйскае месіянства Катэгорыя:Памерлі ў 135 годзе Катэгорыя:Яўрэі ў Рымскай імперыі