thumb|Курган Б’ёрна Жалезнабокага () на востраве Мунсё ў возеры Меларэн (Швецыя). На вяршыні кургана знаходзіцца камень, на якім высечаны фрагменты Упландскага рунічнага надпісу № 13 Б’ёрн Жалезнабокі (, ) — паўлегендарны кароль Швецыі, які жыў прыкладна ў IX стагоддзіLagerquist 1997:24. Б’ёрн Жалезнабокі лічыцца першым кіраўніком з новай дынастыі. Напачатку XVIII стагоддзя курган на востраве Мунсё быў названы букіністамі магілай Б’ёрна Жалезнабокага (, hög паходзіць ад  — курган, магільны ўзгорак).

У 859 годзе ён дасягнуў Гібралтара і разрабаваў міжземнаморскае ўзбярэжжа МарокаАрабы і вікінгі . Затым іх шлях ляжаў на Балеарскія астравы і ў Праванс. У 862 годзе Б’ёрн вярнуўся ў Брытанію, разарыўшы на зваротным шляху Валенсію.

Сага пра Хервёр У «Сазе пра Хервёр», як і ў «Сазе пра Рагнара Лодбраку», гаворыцца, што Эйстэйн Гром быў забіты Б’ёрнам і яго братамі, і што яны заваявалі ўсю Швецыю. Калі памёр Рагнар, яго тытул конунга атрымаў у спадчыну Б’ёрн Жалезнабокі. У яго было двое сыноў, Рэфіл і Эрык Б’ёрнсан, які стаў наступным конунгам Швецыі.

У кіно Серыял Вікінгі / Vikings (2013—2014; Ірландыя, Канада) у ролі Б’ёрна ў дзяцінстве Нэйтан О’Тул, у ролі дарослага Б’ёрна Аляксандр Людвіг.

Гл. таксама Швецыя ў раннім Сярэднявеччы

Літаратура Lagerquist L. O. Sveriges Regenter, från forntid till nutid.— Stockholm, 1997.— ISBN 91-1-963882-5

Спасылкі

Катэгорыя:Героі старажытнаскандынаўскіх міфаў і легенд Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя Катэгорыя:Мунсё (дынастыя)