Гальберштат () — горад на ўсходзе Германіі, у зямлі Саксонія-Ангальт. Насельніцтва: 42 794 чалавекі (31 снежня 2009). Вядомы з 804 года.
Горад падзелены на 5 гарадскіх раёнаў.
Гісторыя З IX стагоддзя па 1807 год горад з’яўляўся сталіцай аднайменных біскупства і княства. У 1815 годзе быў анексаваны Прусіяй, належаў ёй да аб’яднання Германіі ў 1871 годзе, пасля чаго належаў апошняй.
Славутасці Гістарычны цэнтр горада, у т. л. Саборная плошча з Саборам (1240 год — канец XV стагоддзя) і касцёлам Божай Маці; касцёл Св. Марціна; былы біскупскі палац Петэрсхоф і інш. Музей прыроды Гайнеанум, вядомы сваёй калекцыяй птушак; музей Глаймгаус (адзін з найстарэйшых літаратурных музеяў Германіі); Музей скарбаў сабору і інш. У гарадской частцы Шахдорф Штробек (, літаральна «Шахматная вёска Штробек», якая да 1 студзеня 2010 сапраўды была асобнай вёскай) адбываецца тэтралізаваная гульня «Жывымі шахматамі», дзе людзі выконваюць ролі шахматных фігур (падобная гульня адбываецца і ў некаторых іншых гарадах Еўропы, напрыклад, у італьянскай Маростыцы).
Вядомыя асобы Альбрэхт фон Гальберштат (каля 1200) — паэт. Марцін Борман (1900—1945) — нямецкі (нацысцкі) палітык.
Спасылкі
Афіцыйны сайт горада
Катэгорыя:Гарады Саксоніі-Ангальт