Думбля — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 1,3 км на ўсход ад вёскі Гаўраны, у басейне ракі Дрысвята.

Плошча возера каля 0,1 км², даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,37 км. Даўжыня берагавой лініі каля 1,15 км. Возера акружана шырокай забалочанай поймай, якая парасла балотна-лугавой расліннасцю і хмызняком. Берагі пясчаныя, нізкія, забалочаныя, месцамі пад хмызняком. Зарастае слаба. На паўночным усходзе злучана вузкай пратокай з возерам Аболе, на захадзе ўпадае ручай. На поўнач ад возера размешчаны балотны масіў Вялікая Думбля.

У возеры водзяцца шчупак, судак, плотка, лінь шчупак, акунь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Ліст карты N-35-08-A

Катэгорыя:Басейн Дрысвяты Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна