Тавары́ства «Музе́й і асяро́дак белару́скай культу́ры ў Га́йнаўцы» () — няўрадавая арганізацыя беларускай меншасці ў Польшчы.

Дзейнасць Галоўнай мэтай Таварыства ёсць захаванне культурнай спадчыны беларусаў Польшчы. Цяпер у ім каля 100 членаў.

Гісторыя 29 чэрвеня 1983 года ўлады Гайнаўкі перадалі Беларускаму грамадска-культурнаму таварыству пад беларускі музей зямлю і будынак у цэнтры горада. Таварыства зарэгістравана 20 чэрвеня 1984 года.

Музей ствараўся пад кіраўніцтвам Канстанціна Майсені з пачатку 80-х гадоў. Удзел у ім бралі польскія прадпрымальнікі, установы і простыя жыхары, а таксама беларусы замежжа.

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Звесткі на старонцы павятовага староства

Катэгорыя:Гайнаўка Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Польшчы Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшчы Катэгорыя:Этнаграфічныя музеі Польшчы Катэгорыя:Музеі Падляскага ваяводства‎