Ста́ра-Лю́баўня (, , , , ) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Попрад. Адзін з важных спішскіх гарадоў. Насельніцтва каля 15 тыс. чалавек.
Гісторыя Стара-Любаўня была першы раз згадана ў 1292 годзе як горад Лібенаў. У 1364 годзе венгерскі кароль Людовік I Вялікі дараваў Стара-Любаўні права каралеўскага горада. У 1412 годзе ў ліку 16 спішскіх гарадоў Стара-Любаўня была аддадзена Польшчы як задатак за доўг. У 1772 годзе пасля падзелу Рэчы Паспалітай, Стара-Любаўня зноў уваходзіць у склад Венгерскага каралеўства ў складзе Аўстрыі.
Насельніцтва
Стара-Любаўня — шматнацыянальны горад. Тут жывуць славакі, русіны, палякі, немцы, цыгане. Каля траціны вернікаў — уніяты.
Славутасці Фарны касцёл Св. Мікалая Любаўнянскі Град Музей пад голым небам
Гл. таксама Спіш
Гарады-пабрацімы Новы Сонч, Польшча Люблінец, Польшча Паланец, Польшча Свалява, Украіна Усецін, Чэхія Балчык, Балгарыя
Спасылкі
Сайт горада Стара-Любаўня Крэпасць Стара-Любаўня
Катэгорыя:Гарады Славакіі