Сцяпан Андрэевіч Крыжаноўскі (; , г. Новы Буг, Мікалаеўская вобласць, Украіна — ) — украінскі паэт, літаратуразнавец.

Біяграфічныя звесткі Скончыў Харкаўскі інстытут прафесійнай асветы (1933). У 1940—41 і 1949—87 у Інстытуце літаратуры імя Т. Шаўчэнкі АН Украіны. Доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1963).

Творчасць Друкуецца з 1928. У зборніках вершаў «Энергія» (1930), «Дні, дарогі, сябры» (1934), «Калінавы мост» (1940), «Яшчэ не вечар» (1961), «Формула шчасця» (1970), «Далягляд» (1980), «Летапіс» (1991) і інш. паэтызацыя чалавечых пачуццяў, прыроды. Аўтар літаратуразнаўчых прац, прысвечаных класікам нацыянальнай літаратуры («У жыцці маім да ўсяго маю справу…» і «Урокі Паўло Тычыны»; абодва 1979).

Быў знаёмы з Я. Купалам, яму прысвяціў паэтычныя творы, успаміны, літаратурна-крытычныя артыкулы. На ўкраінскую мову пераклаў асобныя творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, П. Глебкі, П. Панчанкі, М. Танка. На беларускую мову асобныя творы С. Крыжаноўскага пераклалі Э. Валасевіч, М. Калачынскі, П. Місько.

Выбраная бібліяграфія Берізка: Внбр. поезії. Київ, 1971.

Прэміі і ўзнагароды Рэспубліканская прэмія імя А. Білецкага (1980).

Літаратура Чабаненка В. А. Крыжаноўскі //

Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Паэты Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на ўкраінскую мову Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Украіны Катэгорыя:Украінамоўныя паэты