Антуан Пэн (; , — , ) — прыдворны мастак прускага караля з 1711 года, дырэктар Берлінскай акадэміі мастацтваў з 1722 года.
Біяграфія thumb|Партрэт мастака з дочкамі Будучы прыдворны мастак вучыўся ў свайго бацькі Жана і стрыечнага дзеда Шарля дэ ла Фоса, прыдворнага мастака Людовіка XIV і дырэктара Каралеўскай акадэміі. Стыпендыя ад акадэміі дазволіла яму прайсці навучанне ў Венецыі, Неапалі і Рыме ў 1705—1710 гадах.
Кароль Прусіі Фрыдрых I запрасіў маладога Пэна на пасаду прыдворнага мастака ў Берлін. Пэн захаваў сваю пасаду пры двары і пры Фрыдрыху Вільгельме I, але эканомны «кароль-салдат» скараціў утрыманне мастака ўдвая. У 1715 годзе мастак адправіўся ў адукацыйных мэтах у Дэсау, а затым у 1718 годзе ў Дрэздэн.
Разам з Георгам Венцэслаусам фон Кнобельсдорфам, Іаганам Аўгустам Налем Старэйшым Антуан Пэн адносіцца да найбольш значных прадстаўнікоў фрыдэрыцыянскага ракако.
Спасылкі
Европейское искусство: Живопись. Скульптура. Графика: Энциклопедия: В 3 т. — М.: Белый город, 2006.
Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Германіі