Самінец, Саменец — возера ў Шацкім раёне Валынскай вобласці, за 3 км на паўночны захад ад Шацка, за 7 км ад мяжы з Беларуссю, у басейне ракі Заходні Буг.
Плошча паверхні 0,43 км², даўжыня 1175 м, шырыня 525 м. Найбольшая глыбіня 2,8 м, сярэдняя — 1,7 м. Аб'ём вады 0,7 тыс. м³. Плошча водазбору 1,33 км². Берагі нізкія, параслі лесам, паўднёва-заходні бераг пясчаны. Значная частка воднага люстэрка пакрыта расліннасцю.
З-за невялікай глыбіні возера добра праграваецца ўлетку (18,5°С). Адносіцца да тыпу мезатрофных азёр. У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, джгір, карась, уюн, лінь і іншыя віды рыб.
Уваходзіць у склад Шацкага нацыянальнага парку.
Спасылкі Возера Самінец на сайце shatsk.com Ліст карты M-34-24. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1975-83 гг.
Катэгорыя:Азёры Валынскай вобласці Катэгорыя:Басейн Буга