Святое, Малое Гарадзішчанскае — возера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Пінск, у пасёлку Гарадзішча, у басейне ракі Ясельда. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць».

Плошча паверхні 0,054 км², даўжыня 0,4 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Акруглай у плане формы.

Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком. На поўдні злучана вузкай пратокай з возерам Гарадзішчанскае.

У возеры водзяцца акунь, плотка, шчупак, лешч, сом, мянтуз, карась і іншыя віды рыб.

Спасылкі Ліст карты N-35-137 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Рашэнне Пінскага райвыканкама ад 11 снежня 2007 г. № 961 «Аб усталяванні памераў прыбярэжнай паласы возера Святое ў пасёлка Гарадзішча Пінскага раёна»

Катэгорыя:Азёры Пінскага раёна Катэгорыя:Басейн Ясельды