Сафійскі ўніверсітэт імя Святога Клімента Охрыдскага (; скарочана СУ) — найстарэйшая ВНУ Балгарыі. Носіць імя архіепіскапа Клімента Охрыдскага, аднаго з заснавальнікаў славянскага пісьменства.

Заснаваны ў 1888 годзе. Сучасны будынак пабудаваны ў 1924—1934 гадах. Мае 16 факультэтаў, 3 аддзяленні, на якіх навучаецца 22 тысячы студэнтаў. Універсітэт мае выдавецтва, вылічальны цэнтр, спартыўны цэнтр і інш. Рэктар — Іван Ілчаў.

У 1889 годзе быў адкрыты фізіка-матэматычны факультэт, а ў 1892 годзе — юрыдычны. У 1901 годзе ва ўніверсітэт паступілі першыя жанчыны-абітурыенткі (25 чалавек).

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Найдзен Вылчаў, балгарскі паэт, перакладчык Андрэй Германаў, балгарскі пісьменнік, перакладчык Ёрдан Стэфанаў Ёўкаў, балгарскі пісьменнік Стойка Стойкаў, балгарыст

Спасылкі

Афіцыйны вэб-сайт Сафійскага ўніверсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Балгарыі